Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Воўчак патрабуе завесьці крымінальную справу супраць байцоў спэцназу


Радыё Свабода Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Менску пачнуць разглядаць скаргу праваабаронцы Алега Воўчака, кіраўніка юрыдычнай службы Аляксандра Казуліна. Алег Воўчак абскарджвае адмову пракуратуры завесьці крымінальную справу супраць байцоў спэцназу, якія нанесьлі яму цялесныя пашкоджаньні.

Інцыдэнт адбыўся 18 лютага 2006 году. Пасьля рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандар Казулін меў намер правесьці прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў у Нацыянальным прэсавым цэнтры. Невядомыя асобы ў цывільным, якія адмовіліся паказаць дакумэнты, не прапускалі А.Казуліна ў будынак, аднак ён здолеў прарвацца ў фае.

Супраць Алега Воўчака, які тады быў даверанай асобай кандыдата, былі ўжытыя спэцсродкі: яму пырснулі ў твар з балёнчыку.

Двух асобаў у цывільным затрымаў экс-кандыдат у прэзыдэнты і перадаў ў гарадзкі аддзел міліцыі. Алег Воўчак прайшоў судова-мэдычную экспэртызу, якая зафіксавала ў яго хімічны апёк першай ступені, а таксама пабоі на шыі, твары і руках, паведамляе БелаПАН.

Пракуратура Ленінскага раёну Менску 11 чэрвеня 2006 году адмовілася завесьці крымінальную справу і ня стала высьветляць асобы нападнікаў. Цяпер Алег Воўчак просіць суд адмяніць пастанову пракуратуры Ленінскага раёну і накіраваць справу на дадатковую праверку.

Падрабязнасьці судовага працэсу – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.

• Хто ўжыў сьлезацечны газ супраць Воўчака?, 27.02.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG