Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня – 23 кастрычніка


Радыё Свабода

“Судзьдзя выслухала нашы довады й прыняла рашэньне, якое адпавядае прынцыпу роўнасьці моваў. А ня так, як нам тлумачыў прадстаўнік Міністэрства юстыцыі, што ён можа адказваць па-беларуску альбо па-расейску — незалежна ад таго, на якой мове да яго зьвяртаецца заяўнік.

Прынцып роўнасьці моваў вызначае, што я як грамадзянін магу карыстацца любой зь дзяржаўных моваў, а вось яны як чыноўнікі абавязаны ведаць дзьве і адпаведна адказваць на той мове, на якой я да іх зьвяртаюся. А тое, што мы бачылі, гэта дыскрымінацыя і самая звычайная непавага. Таму судзьдзя прыняла правільнае рашэньне”.




Праваабаронца Валянцін Стэфановіч – камэнтуючы рашэньне судзьдзі Вярхоўнага суду Беларусі Сьвятланы Яхнавец задаволіць хадайніцтвы аб разглядзе па-беларуску скаргі на пастанову Мін’юсту аб адмове зарэгістраваць праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG