Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – музыка Андрэй Такінданг


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе лідэр гурту экспэрымэнтальнай музыкі “Recha” Андрэй Такінданг, чыё эсэ з сэрыі "У што я веру" гучала на нашых хвалях у суботу.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра тое, наколькі ўжываецца беларуская мова ў беларускім войску. Мы таксама раскажам пра сустрэчу беларускіх творцаў з аўстрыйскім пісьменьнікам і перакладчыкам Марцінам Полакам і пра кангрэс блогераў з краінаў былога СССР, які праходзіць у Кіеве і ў якім бяруць удзел і беларусы.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў пачне аповед пра гурт "Minsker Kapelye", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Валянціна Бойкі.

Пасьля 23-й гадзіны – у перадачы "Праскі акцэнт" лідэр расейскай партыі “Яблоко” Грыгорый Яўлінскі, і аналітыкі Радыё Свабода Ян Максімюк і Віталь Цыганкоў разважаюць пра тое, ці мае Брусэль праграму інтэграцыі Беларусі ў эўрапейскія структуры, ці магчымае далучэньне Расеі да Эўразьвязу і наколькі гатовыя беларускае грамадзтва і палітычная эліта да ўспрыманьня эўрапейскіх каштоўнасьцяў. А ў "Доме літаратара", сярод іншага, гутарка з паэтам і бардам Сержуком Сокалавым-Воюшам, якому 16 кастрычніка спаўняецца 50 гадоў.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG