Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвер на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны. У чацьвер на "Свабодзе" – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру серады ад 18.00.

06.30 * "Паштовая скрынка-111” – лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

06.45 * “Падарожжа “Свабоды” – в.Параф’янава Докшыцкага раёну.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР:

* Перад Эўрапейскім маршам працягваецца перасьлед апазыцыянэраў.

* Наўпроставы эфір зь Мікалаем Петрушэнкам, палкоўнікам Савецкай Арміі ў запасе. Калі ён звальняўся з войскам, адмераў цыркулем сярэдзіну дарогі паміж Берасьцем і Масквой: гэта аказалася мястэчка Коханава, тут і асеў. Былы народны дэпутат СССР, кіраваў фракцыяй “Саюз”, цяпер лідэр АДС Талачыншчыны і член рэдкалегіі газэты “Товарищ”. Некалькі дзён таму арганізаваў прыезд у раён групы прадстаўнікоў БХК. 30 верасьня, нягледзячы на забарону мітынгу, тут усё ж правялі заплянаваную акцыю пад выглядам дэгустацыі мёду, цяпер арганізуе сход выбарцаў з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў сп.Адашкевіча, якога яны хочуць адклікаць.

* Салігорскія гарнякі вынайшлі новую форму пратэсту – паколькі пікеты й мітынгі забараняюцца, актывісты штодня прыходзяць пад вокны заводаўпраўленьня і проста размаўляюць паміж сабой. Пра палітыку.

* Міні-інтэрвію з “народным рэдактарам” Ірынай Казулінай

* Бліц-аналіз: новыя энэргетычныя дачыненьні Расеі зь Беларусьсю.

* Ад сёньня перастае выходзіць Пінская незалежная газэта “Мясцовы час”: яе задушылі традыцыйным у апошні час мэтадам – праз эканоміку

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

18.30 * Падарожжа “Свабоды” – Абеды ў Івянцы

18.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

19.30 * Беларускае замежжа – магчымасьці пасьлядыплёмнай адукацыі ў Швайцарыі і досьвед беларусаў у гэтай краіне.

19.45 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

20.30 * Падарожжа “Свабоды” – Абеды ў Івянцы

20.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

21.30 * Беларускае замежжа – магчымасьці пасьлядыплёмнай адукацыі ў Швайцарыі і досьвед беларусаў у гэтай краіне.

21.45 * Паштовая скрынка-111 - Агляд лістоў слухачоў.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар

23.00 * Падарожжа “Свабоды” – Абеды ў Івянцы

23.15 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

23.30 * Беларускае замежжа – магчымасьці пасьлядыплёмнай адукацыі ў Швайцарыі і досьвед беларусаў у гэтай краіне.

23.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў слухачоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG