Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст супраць міліцыі трэба ўзгадняць зь міліцыяй


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Заяву на правядзеньне пікету 30-га верасьня падалі ў райвыканкам жыхары Талачына, якія лічаць працу мясцовай міліцыі нездавальняючай. Прадстаўнікі ўладаў загадалі ім узгадніць правядзеньне акцыі з міліцыяй – той самай структурай, да якой яны выказваюць недавер. Ініцыятыўная група грамадзян палічыла гэта за здзек і адмовілася ад ідэі праводзіць пікет у такіх умовах.

Ініцыятаркай правядзеньня пікету была мясцовая пэнсіянэрка Надзея Салаўёва. Яна лічыць што міліцыя дрэнна расьсьледуе абставіны аўтамабільнай аварыі, у якой 11-га ліпеня загінулі пяцёра чалавек: чацьвёра падлеткаў, якіх зьбіла машына, і кіроўца аўтамабіля “КІА” — унук спадарыні Надзеі.

Старшыня Талачынскага райвыканкаму Аляксандр Марэйка напісаў заяўніцы, што акцыя будзе лічыцца несанкцыянаванай без узгадненьня зь міліцыяй і мэдыкамі.

Між тым на Віцебшчыне грамадзяне ўпершыню выказалі намер публічна абмеркаваць працу мясцовай міліцыі, якой яны незадаволеныя. Паводле адмысловага дасьледваньня ўправы МУС Віцебскага аблвыканкаму, якое праводзілася ў райцэнтрах вобласьці, поўны давер да міліцыянтаў выказалі ўсяго ад 20 да 40 адсоткаў жыхароў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG