“Па–першае, я б хацела, каб вашы чыноўнікі з МЗС ды іншых ведамстваў усё ж прачыталі гэту кнігу. Мая кніга – пра складаныя дачыненьні міжнароднага правасудзьдзя і міжнароднай палітыкі. У адным з разьдзелаў на 70 старонках зьмешчаныя дакладныя факты пра Караджыча і Младзіча і пра тое, як міжнародная супольнасьць не хацела іхнага арышту. Я напісала, як увосень 1997 Караджчыча прывезьлі ў Беларусь. Тут ён прабыў некалькі месяцаў, аднак гэта было тайнае знаходжаньне. Пра гэта ніхто ня ведаў. Зь Беларусі ў Босьнію ён прыляцеў пры канцы 1997– пачатку 1998. І тут ён стаў яшчэ менш заўважным.
Спадарыня дэль Понтэ спрабавала высьветліць, ці сапраўды Караджыч піў каву ў грамадзкім месцы ў Босьніі. Пра гэта паведаміў адзін з журналістаў. Ён нават назваў дзень, калі бачыў Караджыча на вуліцы. Дэль Понтэ паспрабавала спраўдзіць інфармацыю. Ёй адказалі, што гэта немагчыма: Караджыча не маглі бачыць у Босьніі, бо ў гэты час ён знаходзіўся ў Беларусі”.
Як сьведчыць Фляранс Артман, цягам 12 год ніхто так і ня мог сказаць, дзе ж знаходзіцца Караджыч.
“Вялікай праблемай міжнароднага правасудзьдзя ёсьць тое, што міжнародныя злачынцы так і не панесьлі адказнасьці за свае дзеяньні на Балканах у 1990-я гады”, – перакананая француская журналістка.
“Людзі не разумеюць, чаму Караджыч і Младзіч не арыштаваныя. Пакуль Караджыч і Младзіч застаюцца на волі, людзі ня вераць, што міжнародныя арганізацыі ў стане кантраляваць сытуацыю, што ў сьвеце можна прадухіліць новую жорсткасьць і новыя злачынствы. Відавочна, што людзі цікавяцца кнігай, у якой зьмешчаны сьведчаньні таго, што міжнародная супольнасьць ня мае жаданьня іх арыштаваць”, – кажа Фляранс Артман.
Слуханьні ў справе Караджчыча ды Младзіча, абвінавачаных у арганізацыі забойства тысячаў мусульманаў, мусяць быць працягнутыя да 2010 году
Ці хаваўся Радаван Караджыч у Беларусі? , 11.09.2007