Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: ці абражалі вас калі-небудзь міліцыянты?


Іна Студзінская, Менск Ці абражалі й зьневажалі вас міліцыянты? Ці скардзіліся вы на дзеяньні міліцыі? Гэтыя пытаньні наша карэспандэнтка задавала маладым менчукам.

Спадар: “Ня памятаю. Калі цьвярозы — не. А калі нецьвярозы, тады можа быць, але я ня памятаю”.

Юнак: “Не, не было такога. Я законапаслухмяны чалавек”.

Спадар: “Міліцыянты любяць лаяцца — асабліва калі дэманстрацыі адбываюцца. Проста праходзіш — а цябе пасылаюць матам”.

Юнак: “Было некалькі разоў. Мы былі крыху нападпітку, а яны нас вельмі “прыгожа і карэктна” папрасілі”.

Карэспандэнтка: “Але сапраўды карэктна і прыгожа? Не было абразаў, грубасьці?”

Юнак: “Гэта я цяпер так кажу. А тады гэта было непрыгожа і некарэктна. Яны сказалі канкрэтна: “Убірайцеся адсюль, вам тут ня месца”, але ўжываючы лаянку”.

Спадар: “Яны вельмі шмат на сябе бяруць. Ёсьць улада ў людзей, і яны гэтай уладай злоўжываюць. Калі ў іх ёсьць пагоны, да прыкладу, сяржант, — так ужо вышэйшы за нас. Могуць накрычаць, могуць пабіць...”

Карэспандэнтка: “І былі ў вас такія выпадкі?”

Спадар: “Так, і не аднойчы”.

Карэспандэнтка: “А спрабавалі вы адстаяць сябе?”

Спадар: “Я спачатку хацеў, але потым склаў рукі”.

Карэспандэнтка: “Палічылі, што бессэнсоўна?”

Спадар: “Вядома”.

Юнак: “Канфлікты зь міліцыянтамі бывалі. Рэдка, але бывалі. Праўда, курсанты былі маладыя, і паводзілі сябе даволі ветліва з намі”.

Карэспандэнтка: “Ці абражала вас калі-небудзь міліцыя?”

Спадар: “Так. Калі быў перакрыты праспэкт з нагоды прыезду іранскага прэзыдэнта, я ехаў на ровары. І даішнікі пачалі кампаставаць мне мазгі, пачалі казаць, што я лаяўся мацернымі словамі. Я не ўжываў лаянкі, але яны крычалі, што я лаяўся матам”.

Карэспандэнтка: “А паскардзіцца не спрабавалі на іх?”

Спадар: “Спрабаваў. Я патэлефанаваў на тэлефон даверу МУС, нагаварыў на аўтаадказьнік, але ніякіх далейшых дзеяньняў не рабіў”.

Дзяўчына: “Я чалавек законапаслухмяны, і зь міліцыяй неяк не даводзілася сутыкацца”.

Спадар: “Ды яны заўсёды нейкія грубыя”.

Юнак: “Ішоў я 25 сакавіка, нікога не чапаў. Мяне затрымалі за тое, што ў мяне быў значак “Я кахаю Беларусь”. І за тое, што я размаўляў на беларускай мове. Патлумачылі затрыманьне тым, што я быццам бы лаяўся матам”.

Карэспандэнтка: “А вы спрабавалі паскардзіцца на іх?”

Юнак: “Там быў КДБ, гэта бессэнсоўна”.

Юнак: “Аднойчы ішлі з футболу, песьні сьпявалі. Падышлі міліцыянты, запыталіся, чаму парадак парушаем”.

Карэспандэнтка: “А ў якой форме?”

Юнак: “У вельмі грубай, мацернымі словамі”.

Карэспандэнтка: “А вы спрабавалі скардзіцца, адстойваць свае правы?”

Спадар: “Бессэнсоўна”.

Спадарыня: “Зь міліцыяй не спрачаюцца”.

Спадар: “Няма сэнсу адстойваць, забяруць, і ўсё”.

Карэспандэнтка: “Ці абражалі вас калі-небудзь міліцыянты?”

Юнак: “Не, не здаралася”.

Дзяўчына: “Не, не абражалі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG