Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча можа сарваць саміт Эўразьвязу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча адмаўляецца пагадзіцца на зьмену сыстэмы галасаваньня ў Радзе Эўразьвязу, бо гэты крок, паводле Варшавы, мог бы значна зьменшыць яе вагу ў аб’яднанай Эўропе. З-за пазыцыі Варшавы бліжэйшы саміт Эўразьвязу ў Брусэлі, які пачынаецца праз два дні, іможа скончыцца правалам.

Цяпер у Эўразьвязе дзейнічае сыстэма галасаваньня, якая завецца “сыстэмай з Ніцы” і прадугледжвае, што ўдвая меншая за Нямеччыну Польшча мае толькі ў паўтара разы менш галасоў у Радзе Эўрапейскага зьвязу. Новая прапанова кардынальна мяняе сытуацыю на карысьць найвялікшых краінаў аб’яднанай Эўропы, даючы магчымасьць некалькім зь іх блякаваць прыняцьце рашэньняў у Эўразьвязе.

“Ня можа быць так, каб голас аднаго грамадзяніна Эўразьвязу быў амаль удвая мацнейшы, чым голас другога грамадзяніна. Мы ня можам на гэта пагадзіцца і прапаноўваем зрабіць так, каб галасы ўсіх грамадзянаў аб’яднанай Эўропы былі амаль што роўныя”,– заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Яраслаў Качыньскі.

За цьвёрдую пазыцыю Варшаву крытыкуюць лідэры некаторых іншых краінаў, заклікаючы палякаў адступіцца ад сваіх патрабаваньняў на карысьць еднасьці Эўразьвязу.

У такой сытуацыі ўрад Польшчы падтрымала, што здараецца вельмі рэдка, і апазыцыя – на ўнёсак апазыцыйнай “Грамадзянскай плятформы” Сэйм прыняў ухвалу, у якой падтрымлівае пазыцыю ўраду і заклікае Эўропу “быць больш салідарнай”.

“Калі дзяржава ідзе на такую спрэчку, дык кожны ўрад павінен разьлічваць на падтрымку ўнутры краіны”,– заявіў адзін зь лідэраў “Плятформы” Браніслаў Камароўскі.

Калі Польчша выкарыстае права вэта ў часе бліжэйшага саміту, дык будзе прыпыненая праца над новай Канстытуцыяй Эўрапейскага зьвязу, а рашэньні ў Радзе Эўразьвязу надалей дудуць прыймацца паводле “сыстэмы зь Ніцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG