Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім офісе АБСЭ будзе новы кіраўнік


Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску швэдзкі дыплямат Оке Пэтэрсан сёньня ў размове з карэспандэнтам “Свабоды” паведаміў, што неўзабаве зьяжджае зь Беларусі й будзе далей працаваць у Кіеве — прадстаўніком Рады Эўропы ва Ўкраіне.

Спадар Пэтэрсан адпрацаваў у Беларусі менш за два гады. Ён – трэці кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску пасьля нямецкіх дыпляматаў Ганса-Георга Віка ды Эбэргарда Гайкена.

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук лічыць: цяпер асоба кіраўніка офісу ня мае таго значэньня, як гэта было ў час спадара Віка.

Рэч у тым, тлумачыць ён, што афіцыйны Менск дамогся перагляду мандату прадстаўніцтва АБСЭ. Цяпер ён значна абмежаваны, ды нават і афіцыйна зьмянілася назва — ад Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ да звычайнага офісу:

“Па сутнасьці, місія АБСЭ ператварылася ў вока, якое сочыць за сытуацыяй у Беларусі. Добра, што такое вока ёсьць. І да гэтага трэба ставіцца пазытыўна. А будзе яшчэ лепш, бо сёлета ў нас будуць прадстаўленыя і Рада Эўропы, і Эўразьвяз.
Я.Раманчук: “Калі глядзець з пункту гледжаньня ўзьдзеяньня офісу на сытуацыю ў Беларусі, дык яно мінімальнае. Можна было рабіць і больш”.
А калі глядзець з пункту гледжаньня ўзьдзеяньня офісу на сытуацыю ў Беларусі, дык яно мінімальнае. Я лічу, што можна было рабіць і больш”, — мяркуе Яраслаў Раманчук.

Палітоляг з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Роўда лічыць, што актыўнасьць офісу залежыць і ад мандату, і ад асобы кіраўніка:

“Калі казаць пра Віка, дык ён меў пэўныя амбіцыі й імкнуўся адпаведным чынам паўплываць на сытуацыю. Такая актыўнасьць часам не разумелася адэкватна шэрагам беларускіх арганізацыяў. Але ж актыўнасьць сапраўды была.
Ул.Роўда: “Калі параўноўваць Віка зь людзьмі, якія зьмянілі яго пазьней, дык і мандат у іх быў меншы, дый, напэўна, амбіцыяў такіх ужо не было”.
А калі параўноўваць Віка зь людзьмі, якія зьмянілі яго пазьней, дык і мандат у іх быў меншы, дый, напэўна, амбіцыяў такіх ужо не было. Яны рабілі сваю справу перадусім так, як гэта робяць чыноўнікі, а не як людзі, якія імкнуцца ўмешвацца ў палітычны працэс”.

Пра пераемніка спадара Пэтэрсана пакуль не паведамляецца. Вядома толькі, што ім ня будзе грамадзянін Беларусі — як краіны, дзе знаходзіцца офіс, а таксама гэта ня будуць грамадзяне Латвіі, Літвы, Польшчы, Расеі ды Ўкраіны — краінаў, якія маюць агульную дзяржаўную мяжу зь Беларусьсю. Гэта забараняюць правілы АБСЭ.

Да прыезду ў Беларусь Оке Пэтэрсан узначальваў дэпартамэнт у справах уцекачоў і міграцыйнай палітыкі ў МЗС сваёй краіны. З 2000 да 2004 году ён быў амбасадарам Швэцыі ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG