Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ю.Слуцкая: СМІ не павінны быць дзяржаўнымі


Ганна Соўсь, Менск Сёньня – усясьветны дзень свабоды друку.Што трэба зрабіць, каб забясьпечыць свабоду друку ў Беларусі? На гэтае пытаньне адказваюць кіраўнікі незалежных беларускіх выданьняў.

Галоўны рэдактар “Газэты Слонімскай” Віктар Валадашчук:

“Найперш трэба зьмяніць заканадаўства, а таксама адносіны ўладаў да незалежных выданьняў. Незалежныя СМІ цяпер настолькі абставілі чырвонымі сьцяжкамі, як ваўкоў, і трымаюць у гэтым квадраце. Выйдзеш за яго – пачнуць страляць паляўнічыя, калі вобразна сказаць”, кажа Віктар Валадашчук.

Галоўны рэдактар незалежнай газэты “Наша слова” Станіслаў Суднік:

“Трэба як раз гэтую свабоду і даць. Любое друкаванае выданьне павінна адказваць за аб’ектыўнасьць сваёй інфармацыі ні перад якім дзяржаўным чыноўнікам, а толькі перад судом”.

Былая галоўная рэдактарка “Комсомольской правды в Белоруссии” Юлія Слуцкая:

“Найперш трэба, каб мэдыі не былі дзяржаўнымі. Гэта асноўная умова для таго, каб была свабода друку”.

Галоўны рэдактар незалежнай газэты “Вольнае Глыбокае” Уладзімер Скрабатун:

“Я ведаю, што трэба. Трэба памяняць уладу. Свабода слова, здаецца, у нас і заканадаўча замацаваная. Справа ў тым, што нічога не выконваецца. Не даюць распаўсюджваць, не даюць выпісваць газэту. Трэба, каб за гэта было пакараньне чыноўнікам, якія парушаюць заканадаўства. Увогуле, калі грамадзтва ня будзе ўсьведамляць сябе вольным, дык пра якую свабоду друку можна казаць. Людзі павінны адчуваць, што ім патрэбная свабодная прэса. А народ яшчэ жыве савецкім уяўленьнем: ім сказалі, што свабодная прэса – благая. Дык шмат хто так і думае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG