Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская абласная рада ТБМ патрабуе адстаўкі міністра адукацыі


Радыё Свабода Віцебская абласная рады грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” прыняла заяву, ў якой выказвае недавер кіраўніцтву міністэрства адукацыі Беларусі і патрабуе адстаўкі міністра Аляксандра Радзькова.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня абласной арганізацыі ТБМ Іосіф Навумчык.

Слухаць:

Навумчык: ”Мы са сродкаў масавай інфармацыі даведаліся, што міністэрства адукацыі хоча зрабіць яшчэ адзін крок у справе выцясьненьня беларускай мовы і літаратуры з навучальнага і выхаваўчага працэсу ў адукацыі Беларусі. Гэта нас вельмі абурыла. Мы абмеркавалі гэта на абласной радзе ТБМ. У выніку зьявілася заява, у якой мы патрабуем ад міністэрства адукацыі зьмяніць адносіны да вывучэньня беларускай мовы і літаратуры ў школе. Мы выказваем недавер кіраўніцтву міністэрства адукацыі, асуджаем дзеяньні кіраўніцтва Саюзу пісьменьнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом і патрабуем адстаўкі міністра адукацыі.

Гэта ня першая акцыя, якую праводзіць за апошнія два гады міністэрства адукацыі ў справе выцясьненьня беларускай мовы і літаратуры. Гэта і перавод вывучэньня гісторыі і геаграфіі ў школах з расейскай мовай навучаньня на расейскую мову. Гэта і практычна ліквідацыя ў стандартах вышэйшай адукацыі прафэсійнай беларускай лексыкі і многія іншыя дзеяньні. Таму мы вырашылі вось так даволі катэгарычна выступіць і зьвяртаемся да грамадзкасьці Беларусі з заклікам падтрымаць нашу заяву і накіраваць лісты ў Адміністрацыі прэзыдэнта, у Савет міністраў, ў міністэрства адукацыі і сродкі масавай інфармацыі”.

• Са школьных падручнікаў хочуць выдаліць творы Купалы, Быкава, Барадуліна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG