Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Філарэт стаў кандыдатам на патрыярха


На Архірэйскім саборы Расейскай праваслаўнай царквы прайшло галасаваньне для выбару трох прэтэндэнтаў на пасад патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.

Адным з трох прэтэндэнтаў стаў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт.

Галасы амаль двухсот прысутных на саборы архірэяў разьмеркаваліся наступным чынам: дзевяноста сем было пададзена за мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла, трыццаць два – за мітрапаліта Калускага і Бораўскага Клімента, і шаснаццаць – за мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта.

Усяго ў галасаваньні ўзялі ўдзел 198 з 202 архірэяў Маскоўскага патрыярхату.

Канчатковы выбар патрыярха будзе зроблены на Памесным саборы, які пачнецца ў аўторак, 27 студзеня.

На гэтым саборы ўпершыню на пасаду патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі могуць прэтэндаваць і архірэі замежных япархіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG