Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звонкае імя — Івонка


Калі б прэзыдэнта выбіралі за ўсьмешку, яна лёгка перамагла б любога з кандыдатаў на любых выбарах.

Калі б прэзыдэнта выбіралі за сардэчнае спачуваньне ўсяму сьветламу, што дзеецца ў краіне — яе абралі б у першым туры.

Калі б прэзыдэнта выбіралі за сьвятло, якое выпраменьвае толькі чысты і сьветлы чалавек — яе імя зьзяла б на прэзыдэнцкай пячатцы.

Калі б прэзыдэнта абіралі за веру ў свой народ і яго будучыню — яна даўно прадстаўляла б сваю краіну на самых высокіх самітах.

Калі б прэзыдэнта выбіралі за тое, што заўсёды жыў і жыве толькі сваёй радзімай — яна была б непераможнай.

Менавіта таму ўсе грамадзяне Беларускай Народнай Рэспублікі віншуюць з 75-мі ўгодкамі і жадаюць доўгіх гадоў прэзыдэнту краіны сваіх сэрцаў — старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле.

Жыве Івонка!

11 красавіка споўнілася 70 гадоў старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле

Новую перадачу «У што я веру» адкрывае Івонка Сурвіла

Івонка Сурвіла: Нас можна параўноўваць з Далай-ламам

Івонка Сурвіла. «Дарога» ў фатаздымках

Івонка Сурвіла. «Дарога»: Водгукі і прэзэнтацыі

Анкета Свабоды: Івонка Сурвіла

Iвонка Сурвіла: «Дзень Волі 25 сакавіка для мяне найвялікшае сьвята ад майго дзяцінства»

Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG