Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі падалі заяку на чарнобыльскі мітынг


Гомельскія грамадзкія актывісты Васіль Палякоў, Уладзімер Сякерка і Ўладзімер Кацора накіравалі 8 красавіка ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне мітынгу з нагоды 25-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы.

Мітынг мяркуецца правесьці 26 красавіка а 12-й гадзіне ў вызначым гарвыканкам месцы для масавых мерапрыемстваў — ля палацу культуры таварыства глухіх «Віпра».

Уладзімер Кацора
Уладзімер Кацора: «Мы хочам прыцягнуць увагу грамадзкасьці да нявырашаных у нашай краіне чарнобыльскіх праблемаў, публічна абмеркаваць грамадзка-палітычныя пытаньні ў зьвязку з аварыяй на японскай атамнай станцыі Фукусіма-1 і намерам беларускіх уладаў пабудаваць новую АЭС у Астравецкім раёне».

Заяўнікі мітынгу падпісалі абавязацельства кампэнсаваць адпаведным службам расходы на ахову грамадзкага парадку, мэдычнае абслугоўваньне і прыбіраньне тэрыторыі.

Пазначаная ў заяўцы колькасьць удзельнікаў мітынгу — да тысячы чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG