Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пададзена заяўка на "Чарнобыльскі шлях"


У Менгарвыканкам падалі заяўку на правядзеньне 26 красавіка шэсьця "Чарнобыльскі шлях".

Яго ўдзельнікі плянуюць сабрацца на пляцоўцы каля будынку прэзыдыюму Акадэміі навук, адкуль у 18.30 пачнецца шэсьце ў бок чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў. Там адбудзецца невялікі мітынг.

Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, адказны сакратар аргкамітэту для стварэньня партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі.

Заяўку, акрамя Садоўскага, падпісалі кіраўнік аргкамітэту па правядзеньні "Чарнобыльскага шляху" Юры Хадыка і адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Мікалай Пахабаў.

“Мы гатовыя ўзгадняць парадак правядзеньня шэсьця і мітынгу зь Менгарвыканкамам. Калі колькасьць удзельнікаў шэсьця будзе меншая за пяць тысяч чалавек, мы павядзем калёну па пешаходных зонах”, – сказаў Садоўскі ў інтэрвію БелаПАН.

Заяўка была пададзеная вечарам 4 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG