Беларускі палкоўнік заклікаў спыніць вайну. Зяленскі адмовіў Лукашэнку. Трамп памілаваў індыкоў
Ці могуць вайскоўцы самі спыніць вайну Расеі супраць Украіны? Беларускі палкоўнік запасу прапануе місію «Дадому». Лукашэнка прапанаваў прывезьці Зяленскага ў Маскву да Пуціна, і атрымаў рэзкую рэакцыю з Кіева. Ці мае ягоная ініцыятыва шанцы? Чаму пад новыя санкцыі Эўразьвязу можа трапіць былы афіцэр КДБ Юры Серых? Ці могуць забараніць гістарычныя гербы беларускіх гарадоў з выявай «Пагоні»? І навошта Гомлю два помнікі дзеячу Расейскай імпэрыі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 25 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
Форум