Генэрал на чале Віцебшчыны. Какошнікі на канцэрце Кадышавай. 50 дзён на адмену «экстрэмізму»
Улады публічна прызналі, што над Беларусьсю лётаюць украінскія і расейскія дроны. Чаму былога кіраўніка Генэральнага штабу Муравейку, які адпрацаваў намесьнікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, прызначылі кіраўніком Віцебшчыны? Чаму беларусы ў какошніках фанацеюць на канцэрце Кадышавай і як гэта зьвязана з турмой? Як праходзіць кампанія «50 дзён без „экстрэмізму“»? Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе турэмнай літаратуры на прэмію імя Францішка Аляхновіча. Таксама пагаворым пра скандал вакол Арыны Сабаленкі, якая страціла другое месца ў сусьветным рэйтынгу, і адзначым 80-годзьдзе Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі — адной з найстарэйшых беларускіх арганізацыяў у сьвеце. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 16 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
Форум