Як адзначаецца ў пастанове ведамства, апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі, апэратары сотавай электрасувязі павінны цягам двух месяцаў прывесьці дамовы аб наданьні інтэрнэт-паслугаў у адпаведнасьць з новай пастановай.
Што папярэднічала
Сёлета з 22 лютага ў Беларусі пачалі дзейнічаць абмежаваньні для карыстальнікаў мабільнай сувязі зь безлімітнымі тарыфамі на інтэрнэт.
Адпаведныя зьмены ініцыявала Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Беларусі.
У выніку цяпер карыстальнікі маюць абмежаваньне трафіку ў 30 гігабайт на месяц. Пасьля спажываньня гэтага аб’ёму інтэрнэт для іх будзе запавольвацца — да 1 Мбіт/с. Аднак за грошы апэратары маглі прапанаваць дадатковыя аб’ёмы трафіку з нармальнай хуткасьцю.
У міністэрстве тлумачылі патрэбу ў такіх навацыях «перагрузкай сетак».
«Цяпер фіксуецца значнае спажываньне рэсурсаў сетак сотавай сувязі асобнымі абанэнтамі, што адмоўна адбіваецца на якасьці паслугаў сотавай сувязі ў цэлым для большасьці звычайных абанэнтаў, якія адзначаюць нізкія хуткасьці перадачы дадзеных у сетках сотавай сувязі», — паведамілі ў міністэрстве.
Як Беларусь выглядае на тле суседзяў
Вось так выглядае сярэдняя хуткасьць мабільнага інтэрнэту ў Беларусі і ў суседзяў (у рэйтынгу Internet Speeds by Country 2026):
- Беларусь — 20,96 Мбіт/с
- Літва — 132 Мбіт/с
- Польшча — 103 Мбіт/с
- Расея — 37,3 Мбіт/с
Гэта мэдыянная хуткасьць загрузкі для мабільнага інтэрнэту. Значыць, улады хочуць зьменшыць яго хуткасьць для ўладальнікаў безьлімітных тарыфаў амаль у 21 раз.
Форум