Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 9 лістапада: яшчэ адзін завочны суд за ўдзел у пратэстах

Суд у Горадні. Архіўнае фота
Суд у Горадні. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.

Яшчэ адзін завочны суд за ўдзел у пратэстах і актыўнасьць у інтэрнэце

9 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Горадні пачынаюць завочна разглядаць справу 34-гадовага Андрэя Заянчкоўскага, піша «Вясна».

Яму інкрымінуюць пяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці», «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх», «паклёп на Лукашэнку», «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады».

4 верасьня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра пачатак спэцыяльнай вытворчасьці ў дачыненьні да беларуса, гэта значыць без ягонай прысутнасьці ў краіне.

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году склала ня менш за 500 тысяч.

Праваабарончым цэнтрам «Вясна» на 6 лістапада 2026 году прызнаныя палітвязьнямі 884 чалавекі, а праваабарончай ініцыятывай dissidentby — 927.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG