Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы з краінаў Эўразьвязу і Вялікай Брытаніі наведалі Курапаты

У 89-ю гадавіну расстрэлу дзеячаў беларускай інтэлігенцыі 30 кастрычніка прадстаўнікі акрэдытаванага ў Менску дыпляматычнага корпусу краін Эўразьвязу і Вялікабрытаніі наведалі ўрочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў 1937–1941 гадоў. 

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, а таксама пасольствы Нямеччыны і Вялікай Брытаніі.

Пасольства Нямеччыны адзначыла, што «кожны год многія беларусы ўшаноўваюць памяць гэтых забітых культурных дзеячаў».

«Памяць пра іх захоўваюць і падтрымліваюць і ў Нямеччыне. Так, 29 кастрычніка ў Бэрлінскім літаратурным калёквіюме прайшло мерапрыемства „Ноч нерасстраляных вершаў — 2026. Сустрэча са зьнішчанай беларускай літаратурай“. Сёлета „Ноч нерасстраляных вершаў“ была прысьвечаная літаратурным гурткам, якія сталі формай арганізацыі беларускай літаратуры ў пэрыяд 1920-х і 1930-х гадоў. Мерапрыемства прайшло па-беларуску, на ідышы і па-нямецку», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пасольства Вялікай Брытаніі паведаміла, што да калег з Эўразьвязу далучыўся Павераны ў справах Біл Лонгхерст.

Заходнія дыпляматы наведваюць Курапаты штогод у канцы кастрычніка, піша «Позірк». У Беларусі пасьля 2020 году толькі яны могуць гэта зрабіць без боязі за сваю свабоду, бо маюць дыпляматычны імунітэт. Беларусы бясьпечна і публічна ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў могуць толькі за мяжой.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG