Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст палітвязьняў: ці ісьці на саступкі Лукашэнку? Тыдзень з Карбалевічам

Ліст палітвязьняў: ці ісьці на саступкі Лукашэнку? Вынікі тыдня з Карбалевічам
Ліст палітвязьняў: ці ісьці на саступкі Лукашэнку? Вынікі тыдня з Карбалевічам

Як вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі — празь ціск ці перамовы з Лукашэнкам?

Ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх структураў выклікаў вострыя спрэчкі. Валер Карбалевіч тлумачыць, чаму гэты зварот закрануў пытаньні санкцыяў, кампрамісаў і ўплыву каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Ці пачуе заклік Эўразьвяз і чым небясьпечныя саступкі без спыненьня рэпрэсіяў?

Таксама ў «Выніках тыдня»: што паказаў візыт прэзыдэнта Манголіі ў Менск і чаму паварот Лукашэнкі на Ўсход пакуль не прыносіць чаканых вынікаў.

00:00 — Што за ліст былых палітвязняў да Эўропы?
01:03 — Чаму пачаліся спрэчкі пра «цану свабоды»
02:16 — Навошта ліст з'віўся менавіта цяпер
03:04 — Ціск ці кампраміс: Ціханоўская супраць новай стратэгіі?
04:28 — «Азербайджанізацыя» Беларусі: ці пойдзе Захад на ўгоду з Лукашэнкам
04:56 — Барацьба за ўплыў і раскол у апазіцыі
05:38 — Ці пачуе Захад заклік на фоне вайны ва Украіне
06:55 — Прэзыдэнт Манголіі ў Менску: чаму гандаль «сьмешны»

  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Палітычны аглядальнік Радыё Свабода

    Кандыдат гістарычных навук, аўтар кнігі «Александр Лукашенко. Политический портрет» (2010), адзін з самых цытаваных палітычных камэнтатараў Беларусі.

    На Свабодзе — ад 1999 году.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG