Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі плянуюць ухваліць яшчэ адзін закон аб амністыі. Раней іх ухвальвалі пад юбілеі перамогі ў вайне

абноўлена
Гомельская жаночая калёнія, жылая зона, архіў. Ілюстрацыйнае фота
Гомельская жаночая калёнія, жылая зона, архіў. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных спраў Беларусі распрацаваць праект закону «Аб амністыі».

«Галоўнае ў маючым адбыцца акце гуманізму — жанчына. Гэта шанец на выпраўленьне памылак і іх адкупленьне добрасумленнай працай, вяртаньне да паўнавартаснага жыцьця ў грамадзтве, захаваньне сем’яў», — адзначыла прэсавая службы Лукашэнкі.

Колькі жанчын сярод зьняволеных

Згодна з спэцыяльнага дакладчыка ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Муйжніекса, толькі ў 2025 годзе паводле крымінальных справаў былі асуджаныя ня менш за 1254 чалавекі, у тым ліку 355 жанчын. Напрыканцы жніўня 2026 году ў месцах утрыманьня пад вартай у Беларусі знаходзіліся 889 чалавек, у тым ліку 124 жанчыны.

У сьпісах «экстрэмістаў», які налічвае ўжо амаль 7 тысяч чалавек, чацьвёртая частка — жанчыны.

Зьняволеных жанчын у Беларусі трымаюць у асноўным у Гомельскай жаночай калёніі, а жанчын-рэцыдывістак — у Рэчыцы. Агулам у Беларусі прыблізна 1400 жанчын цяпер знаходзіцца кратамі, зь іх — прыблізна 100 — палітзьняволеныя.

Законы аб амністыі ўхвальваюцца пад юбілейныя даты

У Беларусі няма агульнага закону аб амністыі.

З 2020 году, калі пачаліся жорсткія масавыя рэпрэсіі супраць апанэнтаў улады, у Беларусі падрыхтавалі і ўхвалілі чатыры законы:

2020 — закон аб амністыі да 74-годзьдзя перамогі ў вайне 1941-1945 гадоў;

2022 — закон да дня народнага адзінства, які з 2021 году адзначаюць 17 верасьня;

2024 — закон да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі;

2025 — закон да 80-годзьдзя перамогі ў вайне 1941-1945 гадоў.

2026 год Лукашэнка абвясьціў годам беларускай жанчыны.

Асаблівасьцю ўсіх законаў зьяўляецца тое, што ягонае дзеяньне не распаўсюджваецца на тых грамадзян, якія раней былі амніставаныя.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG