Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня. 105 гадоў з дня заснаваньня БДУ

Галоўны корпус БДУ
Галоўны корпус БДУ

Падзеі 30 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1888 — атрыманы першы патэнт на шарыкавую асадку.

1905 — расейскі імпэратар Мікалай II падпісаў маніфэст «Аб удасканаленьні дзяржаўнага парадку», які дазваляў свабоду слова, сходаў, зьвя́заў і даваў заканадаўчыя паўнамоцтвы Дзяржаўнай думе.

1919 — у газэце «Беларусь» апублікаваны верш Краўцовага Макара «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» пад назвай «Ваяцкі гымн». Пакладзены на музыку кампазытарам Уладзімерам Тэраўскім, ён у 1920 годзе стаў гімнам БНР, вядомым пад назвай «Ваяцкі марш».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:47 0:00
Наўпроставы лінк


Краўцоў Макар
Краўцоў Макар

1921 — афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. На той час ён меў два факультэты — мэдычны і грамадзкіх навук. Быў таксама рабочы факультэт для падрыхтоўкі да ўнівэрсытэцкай адукацыі.

1938 — у ЗША па радыё перадалі пастаноўку навукова-фантастычнага раману Гербэрта Ўэлса «Вайна сьветаў». Гісторыю пра ўварваньне марсіянаў падалі ў форме тэрміновых навінаў і рэпартажаў. Частка слухачоў прыняла выдуманыя паведамленьні за сапраўдныя, што выклікала трывогу і званкі ў паліцыю.

1961 — СССР узарваў над Новай Зямлёй ядзерную бомбу магутнасьцю каля 50 мэгатонаў — у 3 тысячы разоў больш сьмяротную, чым бомба, скінутая на Хірасіму.

1974 — у савецкіх лягерах асуджаныя за палітыку ўпершыню адзначылі Дзень палітвязьня. У лягерах Мардовіі і Пермскай вобласьці, а таксама ва Ўладзімерскай турме вязьні правялі галадоўкі пратэсту. У Маскве ў кватэры Андрэя Сахарава праваабаронцы зладзілі прэсавую канфэрэнцыю. Дата была зьвязаная з прысудам Кроніду Любарскаму — савецкаму дысыдэнту, астрафізыку і праваабаронцу. Акурат у гэты дзень 1972 году яго пакаралі 5 гадамі лягераў за распаўсюд самвыдату. Па вызваленьні яго змусілі эміграваць.

1988 — у Менску адбылося шматтысячнае шэсьце на Дзяды ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Удзельнікі сабраліся каля Ўсходніх могілак і пайшлі да Курапатаў, праўда пра маштабы масавых расстрэлаў, учыненых НКВД, стала вядомай зусім нядаўна. Міліцыя і ўнутраныя войскі разганялі людзей сьлезацечным газам і дручкамі, дзясяткі ўдзельнікаў затрымалі.

З таго часу штогод да 2020 году на Дзяды ладзілі шэсьце і мітынг у Курапатах. У 2020-м шэсьце было жорстка разагнанае.

Як у 1988-м на Дзяды беларусы зладзілі першае масавае шэсьце ў Курапаты

Затрыманьні на Дзяды-88. 
1/19 Затрыманьні на Дзяды-88. 
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Міліцыя каля Ўсходніх могілак Менска блякуе ўдзельнікаў дэманстрацыі. Дзяды-88.
2/19 Міліцыя каля Ўсходніх могілак Менска блякуе ўдзельнікаў дэманстрацыі. Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Выступае Зянон Пазьняк. Мітынг сабраўся ў полі непадалёк ад Курапатаў. Дзяды-88.
3/19 Выступае Зянон Пазьняк. Мітынг сабраўся ў полі непадалёк ад Курапатаў. Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сілы савецкай міліцыі, якія заблякавалі Курапаты.
4/19 Сілы савецкай міліцыі, якія заблякавалі Курапаты.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Арышты на Дзяды-88.
5/19 Арышты на Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Дэманстрацыя скіравалася да Курапатаў. Дзяды-88. 
6/19 Дэманстрацыя скіравалася да Курапатаў. Дзяды-88. 
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Міліцыя рыхтуецца да разгону дэманстарцыі на Дзяды-88.
7/19 Міліцыя рыхтуецца да разгону дэманстарцыі на Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Міліцыя выціскае людзей з Курапатаў на Дзяды-88.
8/19 Міліцыя выціскае людзей з Курапатаў на Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Арышты ўдзельнікаў мітынгу на Дзяды-88.
9/19 Арышты ўдзельнікаў мітынгу на Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Вадамёты савецкага ўзору. Падчас разгону Дзядоў-88 не выкарыстоўваліся.
10/19 Вадамёты савецкага ўзору. Падчас разгону Дзядоў-88 не выкарыстоўваліся.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Удзельнікаў дэманстрацыі на Дзяды-88 міліцыя не пускае на Ўсходнія могілкі Менска.
11/19 Удзельнікаў дэманстрацыі на Дзяды-88 міліцыя не пускае на Ўсходнія могілкі Менска.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Шэсьце ў Курапаты на Дзяды-88.
12/19 Шэсьце ў Курапаты на Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Першы бел-чырвона-белы сьцяг быў узьняты ў Менску падчас мітынгу ў Курапатах.&nbsp;<br />
&nbsp;
13/19 Першы бел-чырвона-белы сьцяг быў узьняты ў Менску падчас мітынгу ў Курапатах. 
 
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Мітынг на Дзяды-88. Выступае Ўладзімер Арлоў.&nbsp;
14/19 Мітынг на Дзяды-88. Выступае Ўладзімер Арлоў. 
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Мітынг на Дзяды-88. Выступае Ўладзімер Арлоў.&nbsp;
15/19 Мітынг на Дзяды-88. Выступае Ўладзімер Арлоў. 
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Выступае Ўладзімер Арлоў. Дзяды-88.
16/19 Выступае Ўладзімер Арлоў. Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Разгон Дзядоў-88.
17/19 Разгон Дзядоў-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Мітынг у полі ля Курапатаў. Дзяды-88.
18/19 Мітынг у полі ля Курапатаў. Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Шэсьце ў Курапаты. Дзяды-88.
19/19 Шэсьце ў Курапаты. Дзяды-88.
30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

1994 — у Ватыкане падчас нядзельнага звароту да вернікаў на плошчы Сьвятога Пятра папа Рымскі Ян Павал II абвясьціў пра будучае ўзьвядзеньне арцыбіскупа Менска-Магілёўскага Казімера Сьвёнтака ў кардынальскую годнасьць. Урачыстая цырымонія адбылася 26 лістапада таго ж году ў Ватыкане. Сьвёнтак стаў першым кардыналам у гісторыі незалежнай Беларусі.

1995 — у канадзкай правінцыі Квэбэк адбыўся рэфэрэндум пра незалежнасьць. За прагаласавалі 49,42% удзельнікаў, супраць — 50,58%.

У гэты дзень нарадзіліся

1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном, матэматык, езуіт, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту ў 1780–1799 гадах. Больш за сорак гадоў кіраваў Віленскай астранамічнай абсэрваторыяй. Быў сябрам Лёнданскага каралеўскага таварыства і членам-карэспандэнтам Парыскай акадэміі навук.

1871 — Поль Валеры, францускі пісьменьнік

Поль Валеры
Поль Валеры

1883 — Янка Семашкевіч, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік (псэўданім — Янка Быліна). Аўтар паэтычных зборнікаў і рэлігійных твораў на беларускай мове.

1885 — Альбрэхт Антоні Радзівіл, палітык, спрыяў БНР, перадапошні ардынат Нясьвіжа, дзе і пахаваны.

1890 — Міхаіл Урбановіч, культурны дзеяч, пэдагог, каталіцкі сьвятар у ЗША.

1905 — Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.

1936 — Генадзь Цыхун, беларускі мовазнаўца, славіст, доктар філялягічных навук.

Генадзь Цыхун
Генадзь Цыхун

1943 — Аляксандар Рудкоўскі, беларускі опэрны сьпявак, лірычны тэнар, заслужаны артыст БССР.

1947 — Валянцін Елізар’еў, балетмайстар і харэограф, народны артыст СССР. З 1973 году зьвязаны зь беларускім Тэатрам опэры і балету.

1960 — Дыега Марадона, аргентынскі футбаліст, адзін з найвялікшых гульцоў у гісторыі футболу. У траўні 2018 году Дыега Марадона падпісаў трохгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама» і стаў старшынём праўленьня клюбу. 16 ліпеня ён прыляцеў у Берасьце, дзе яго ўрачыста правезьлі па стадыёне на адкрытым джыпе, аднак гэтым ягоная дзейнасьць у Беларусі фактычна і абмежавалася.

Марадона ў Берасьці, 16 ліпеня 2018 году
Марадона ў Берасьці, 16 ліпеня 2018 году

У памяці

1936 — Фэрдынанд Рушчыц, беларуска-польскі мастак

Фердынанд Рушчыц. «Зямля». 1898
Фердынанд Рушчыц. «Зямля». 1898

1937 — у Маскве расстраляны Аляксандар Крыніцкі, першы сакратар ЦК КПБ (1924–27). Адметна, што ў 1934–1937 гадах ён сам уваходзіў у склад тройкі НКВД у Саратаўскім рэгіёне.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG