Падзеі ў гісторыі
1596 — падпісаная Берасьцейская унія — утварылася ўніяцкая, або грэка-каталіцкая, царква (8 кастрычніка паводле старога стылю). Уніяцкая царква прызнавала вяршэнства папы, але захоўвала ўсходні абрад і права сьвятароў жаніцца. Урачыстае абвяшчэньне уніі адбылося на наступны дзень.
1809 — закладзены Гомельскі Петрапаўлаўскі Сабор.
1867 — адбылася цырымонія перадачы Аляскі ад Расейскай імпэрыі Злучаным Штатам Амэрыкі. Паводле дамовы, падпісанай яшчэ 30 сакавіка, ЗША заплацілі за тэрыторыю 7,2 мільёна даляраў.
1918 — у Парыжы апублікавалі Дэклярацыю незалежнасьці чэхаславацкага народа часовага ўраду Чэхаславакіі. Празь дзесяць дзён у Празе абвясьцілі незалежную Чэхаславацкую дзяржаву.
1920 — уступіла ў сілу перамір’е паміж Польшчай і Савецкай Расеяй. Папярэднюю мірную дамову падпісалі ў Рызе 12 кастрычніка, а канчатковы Рыскi мір — 18 сакавіка 1921 году.
1922 — у Вялікай Брытаніі заснавалі радыёвяшчальную кампанію British Broadcasting Company (BBC). Першыя рэгулярныя радыёперадачы BBC пачаліся 14 лістапада.
1939 — наземныя войскі Чырвонай арміі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі.
1942 — нацысты зьнішчылі Берасьцейскае гета. Загінулі каля 17 тысяч берасьцейскіх габрэяў.
1988 — у Лёндане ўпершыню выканалі рэканструяваную першую частку незавершанай Дзясятай сымфоніі Людвіга ван Бэтховэна. Ангельскі музыказнаўца Бары Купэр стварыў яе на падставе захаваных накідаў кампазытара, які памёр, ня скончыўшы твор.
1992 — у Менску на плошчы Незалежнасьці прайшоў мітынг БНФ у падтрымку рэфэрэндуму за роспуск Вярхоўнага Савету.
1993 — у Латвіі адзіным плацежным стродкам стаў лат — і заставаўся такім да 1 студзеня 2014 году, калі краіна перайшла на эўра.
2020 — дзясяткі тысяч выйшлі на «Партызанскі марш» у Менску, нягледзячы на халоднае надвор’е і спробы сілавікоў не дапусьціць збору людзей. Марш праходзіў у аддаленьні ад цэнтру гораду — на Партызанскім праспэкце. «Мы, нашчадкі беларускіх партызан, пройдзем мірным маршам па Партызанскім праспэкце і выкажам салідарнасьць з рабочымі заводаў», — гаварылася ў анонсе маршу. Затрымалі больш за 200 чалавек.
18 кастрычніка нарадзіліся
1523 — Ганна Ягелёнка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575–1596 гадах.
1680 — Ян Фрэдэрык Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1891 — Лукаш Голад, праваслаўны сьвятар, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху.
1893 — Уладзімер Уладамірскі, актор тэатру і кіно, народны артыст БССР і СССР. Граў на сцэне Купалаўскага тэатру ў Менску, здымаўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Хто сьмяецца апошнім» і іншых.
1906 — Алесь Салагуб, беларускі паэт, вязень Лукішак, ахвяра сталінізму.
1912 — Аляксей Мiтрафанаў, археоляг.
1919 — Усевалад Кароль, дзяяч беларускага руху, вязень ГУЛАГу, акушэр-гінэколяг. Ёсьць падставы ідэнтыфікаваць яго з агентам КГБ „Арэф’евым“.
1939 — Лі Гарві Освальд, забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі. На пачатку 1960-х Освальд жыў у Менску.
1947 — Юры Хашчавацкі, беларускі кінарэжысэр, ляўрэат міжнародных кінафэстываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэнэве, Бэрліне, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу і інш. Аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Звычайны прэзыдэнт» (1996).
1973 — Анжаліка Борыс, польская грамадзкая дзяячка Беларусі.
У гэты дзень памерлі
1893 — Шарль Франсуа Гуно, францускі кампазытар. Гуно быў адным з заснавальнікаў новага жанру ў францускім опэрным мастацтве — лірычнай опэры.
1911 — Іван Далгоў, гісторык і археоляг, краязнавец у Полацку.
1931 — Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік.
1955 — Хасэ Артэга-і-Гасэт, гішпанскі філёзаф.
1960 — у Марыюпалі памёр Iван Бялькевiч, мовазнавец, вязень ГУЛАГу, да канца жыцьця не атрымаў дазволу вярнуцца на радзіму. Галоўнай працай навукоўца стаў «Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны», які зьмяшчае каля 20 тысяч словаў і быў выдадзены пасьмяротна ў 1970 годзе.
1971 — Язэп Гайлевіч, рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі і культурны дзяяч, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу, дзеяч беларускага руху ў Латвіі.
1991 — Пятро Бітэль, паэт, перакладнік, краязнавец.