Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 14 кастрычніка: палітвязьня Осіпава зноў судзяць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» з спасылкай на колішнюю палітзьняволеную Антаніну Канавалаву паведамілі, што супраць палітвязьня Ціхана Осіпава завялі трэцюю крымінальную справу за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».

Раней палітвязьня ўжо двойчы асудзілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі». Агулам яму дадаткова прызначылі яшчэ два гады і два месяцы пазбаўленьня волі.

У зьняволеньні ў Ціхана пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем, у тым ліку з хрыбтом і сэрцам. Цяпер яго трымаюць у ШЫЗА ў ваўкавыскай калёніі № 11.

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 14 кастрычніка 2026 году прызнаў палітвязьнямі 878 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 929.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG