Форум заснавалі ў 1996 годзе прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, японскі філянтроп Ёхэй Сасакава і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Элі Візэль. Форум працягвае спадчыну Гавэла, падтрымліваючы дэмакратыю, правы чалавека і грамадзянскую супольнасьць, а таксама выступаючы за рэлігійную, культурную і этнічную талерантнасьць.
На працягу трох дзесяцігодзьдзяў форум аб’ядноўваў палітыкаў, нобэлеўскіх ляўрэатаў, мысьляроў і грамадзкіх дзеячаў. Сярод яго ўдзельнікаў былі Далай-лама, Біл Клінтан, Мадлен Олбрайт, Лех Валэнса, Алесь Бяляцкі і Аляксандар Мілінкевіч.
Таксама Ціханоўская возьме ўдзел у закрытай рабочай сустрэчы «Дэмакратычныя ўрады ў выгнаньні або ў спрэчным становішчы: абмен досьведам і ўмацаваньне супрацоўніцтва». У ёй будуць удзельнічаць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі, Вэнэсуэлы, Нікарагуа, Тыбэту, М’янмы і Турэччыны. Яны абмяркуюць агульныя выклікі і магчымасьці для супрацоўніцтва.
У межах візыту Ціханоўская таксама плянуе сустрэцца са старшынём Сэнату Чэхіі Мілашам Выстрчылам, а таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі.
Форум