Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, як зьменшылася за тры гады колькасьць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту ў Беларусі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На 1 студзеня 2026 году ў Беларусі пражывала 4 мільёны 45 тысяч 100 жанчын ва ўзросьце 18 гадоў і старэйшых. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэту да Тыдня бацькоўскай любові, які пройдзе 14–21 кастрычніка.

На пачатак 2025 году такіх жанчын было 4 мільёны 47 тысяч, 2024-га — 4 мільёны 51 тысяча 900, 2023-га — 4 мільёны 59 тысяч 900. Такім чынам, за тры гады іх колькасьць зьменшылася на 14 тысяч 800, або на 0,4%.

Параўнаць гэты паказьнік з 2022 годам немагчыма, бо ў аглядзе Белстату за той год прыводзілася агульная колькасьць жанчын у краіне, у тым ліку непаўналетніх, — 4 мільёны 977 тысяч.

Цяпер жанчыны складаюць 55,1% усіх жыхароў Беларусі ва ўзросьце 18 гадоў і старэйшых. У 2025 годзе гэты паказьнік таксама складаў 55,1%, у 2024-м — 55%, у 2023-м — 55,1%, у 2022-м — 53,8%.

Колькасьць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту (15–49 гадоў) за тры гады зьменшылася на 45 тысяч 900, або на 2,2%. Паводле Белстату, на пачатак 2026 году ў Беларусі пражывала 2 мільёны 88 тысяч 900 такіх жанчын.

У 2025 годзе ў Беларусі нарадзіліся 54 257 дзяцей — у 1,9 раза менш, чым у 1995 годзе, калі нарадзіліся 101 144 дзіцяці. Гэта вынікае з аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, праведзенага «Позіркам».

Раней паведамлялася, што на 1 студзеня 2026 году насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 56 тысяч 80 чалавек. Гэта на 1 мільён 154 тысячы 323 чалавекі менш, чым на тую ж дату 1995 году (10 мільёнаў 210 тысяч 403 чалавекі). Скарачэньне склала 11,3%.

Зьвесткі Белстату могуць не ўлічваць маштабную эміграцыю людзей зь Беларусі з палітычных і эканамічных прычынаў, якая працягваецца з 2020 году.

Дэмаграфічная сытуацыя ў Беларусі

Лукашэнка рэгулярна заклікае жанчын больш нараджаць на фоне скарачэньня насельніцтва ў Беларусі і хранічнага дэфіцыту работнікаў.

Дэмаграфічная сытуацыя ў краіне пагоршылася пасьля падзеяў 2020 году, якія выклікалі масавы ад’езд грамадзян за мяжу.

За гады кіраваньня Лукашэнкі (з 1994 году) насельніцтва Беларусі зьменшылася амаль на 1,2 млн.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG