Ордэн працоўнай славы атрымаў дырэктар кампаніі «Кідма тэк» Аляксандар Балігатаў, а мэдалі «За працоўныя заслугі» — начальнік вытворчасьці, начальнік другога ўпраўленьня вытворчага падразьдзелу «Станькава» Дзьмітры Сухаверскі і намесьніца дырэктара ў будаўніцтве Марына Цітавец.
Што вядома аб прадпрыемстве
Прадпрыемства «Кідма тэк», зарэгістраванае ў Аршанскім раёне, уваходзіць у структуру Вайскова-прамысловага камітэту Беларусі. На ім вырабляюць аптычныя прылады, сыстэмы супрацьпаветранай абароны і рэактыўныя сыстэмы залпавага агню, рамантуюць самалёты і супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты. На «Кідма Тэк», сярод іншага, вырабляюць рабатызаваныя агнявыя комплексы «Берсерк».
«Кідма тэк» займаецца вытворчасьцю мадыфікаванай вэрсіі аўтамата Калашнікава, якую нядаўна ўрачыста падарылі Лукашэнку, назваўшы айчыннай распрацоўкай. Прадпрыемства таксама выпускае патроны калібраў 7,62×39, 7,62×54R и 9×19 мм, рамантуе і абслугоўвае авіяцыйныя ракеты Р-60, Р-73, Р-27, мадэрнізуе супрацьтанкавы ракетны комплекс 9М114 «Штурм».
Прадпрыемства мае тры асноўныя вытворчыя пляцоўкі. Гэта адміністрацыйны офіс у Менску; тэрыторыя былой вайсковай часткі ў Станькаве Дзяржынскага раёну, дзе месьцяцца вытворчыя цэхі й цір; пляцоўка былой вайсковай базы ў Воршы, дзе месьціцца выпрабавальны цэнтар. Там праводзяць балістычныя і фізыка-хімічныя выпрабаваньні боепрыпасаў, а таксама цьвёрдага ракетнага паліва.
Статутны капітал «Кідма тэк» належыць тром юрыдычным адзінкам. 50% мае дзяржаўная «Белспэцзьнештэхніка», 25% — латвійская кампанія Electrooptic, яшчэ 25% — кампанія Sohra Overseas FZE (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).
Апошняя кампанія спэцыялізуецца на пастаўках беларускай тэхнікі і ўгнаеньняў на Блізкі Ўсход і ў Афрыку, а таксама на здабычы карысных выкапняў. Яе кантралюе Timak General Trading Co., якую зьвязваюць з Аляксандрам Зайцавым, набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам.
Міністэрства фінансаў ЗША 30 верасьня 2026 году выключыла з свайго санкцыйнага сьпісу беларуску Тацьцяну Пратаповіч, дырэктарку кіпрскай Centuronic Ltd. Пратаповіч была ў сьпісе зь вясны 2024-га.
Паводле зьвестак амэрыканскага Міністэрства фінансаў, кіпрская кампанія Centuronic Ltd зьвязаная з ірацкай Black Shield Company, якая можа займацца гандлем зброяй, у тым ліку набытай у падсанкцыйнага беларускага вытворцы «Кідма Тэк».
Форум