Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды. Вынікі тыдня»: «Дэмсілы для Польшчы больш не партнэр № 1 у Беларусі»

У пятнічным «ПіКу Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня.

Дональд Трамп вылучыў свайго спэцпасланьніка па Беларусі Джона Коўла на новую пасаду. Ці перашкодзіць гэта вызваленьню беларускіх палітвязьняў? Разважае амэрыканістка Аляксандра Філіпенка.

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў пра невялікую адлігу ў Беларусі і лічыць, што там стала больш свабоды. Што стаіць за крокамі Менска і чаго хоча Варшава? Размаўляем з журналістам Беларускага Расьсьледніцкага Цэнтру Ігарам Кулеем.

Ужо шосты раз Фэстываль беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе за межамі Беларусі. Ці не замыкаюцца беларусы ў настальгіі па Беларусі, якой ужо няма? Госьць эфіру — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

0:00 Галоўныя тэмы выпуску
0:37 Амэрыканістка Аляксандра Філіпенка: Ці перашкодзіць новая пасада Джона Коўла вызваленьню беларускіх палітвязьняў.
10:50 Расьследнік Ігар Кулей: Чаму міністар замежных справаў Польшчы заявіў пра невялікую адлігу ў Беларусі
14:52 Што стаіць за прапановай экс-кіраўніка польскай выведкі адкрыць Гданьск для беларускага калію?
22:56 Як Варшава цяпер глядзіць на беларускія дэмакратычныя сілы
25:27 «Чужая Бацькаўшчына»: Андрэй Хадановіч пра фэстываль беларускай кнігі і культуры PRADMOVA

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG