30 верасьня ён купіў яе на Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы за мінімальную цану — 47 рублёў 25 капеек.
Як паведамілі domovita.by спэцыялісты Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы, новы ўладальнік найперш зоймецца кансэрвацыяй будынку, які цяпер у аварыйным стане. На гэта спатрэбіцца каля году.
Сядзібу каля возера ў Арэхаўне (мястэчка ў розныя часы называлі Лютава і Запалевічы) пабудавалі ў 1840 годзе. Сам маёнтак сям’я Грабніцкіх (яны таксама карысталіся прозьвішчам Дактаровічы) набыла ў 1745 годзе, іхныя нашчадкі валодалі ім да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году. Апошні ўладальнік сядзібы да рэвалюцыі — прафэсар Адам Станіслававіч Грабніцкі-Дактаровіч, біёляг і батанік. Падчас Другой сусьветнай вайны ў сядзібе месьціўся шпіталь, пасьля — школа.
З 2014 году пакінутую сядзібу спрабавалі прадаць. У 2020-м яе за 27 рублёў набыла прыватная менская кампанія «Азёры-Агра», што займалася расьлінаводзтвам. Новы ўласьнік плянаваў стварыць тут турыстычны аб’ект. Аднак, як вынікае з фота, апублікаванага ў абвестцы пра новы аўкцыён, за 6 гадоў так нічога і не зрабілі. 20 студзеня 2026 году ўлады пачалі працэдуру банкруцтва кампаніі. Афіцыйнай прычынай гэтага назвалі «устойлівую няплатаздольнасьць».
Чаму гэта важна
За апошнія некалькі гадоў улады Беларусі выставілі на продаж дзясяткі гістарычных аб’ектаў, на рэстаўрацыю якіх дзяржава не вылучае грошай. Некаторыя зь іх некалькі гадоў ня могуць знайсьці ўласьнікаў, а іх стартавую цану паніжаюць да адной базавай велічыні.
Новымі ўласьнікамі такіх аб’ектаў могуць стаць як грамадзяне і юрыдычныя асобы Беларусі, гэтак і іншаземцы. Вядома некалькі фактаў, калі беларускія гістарычныя аб’екты набывалі грамадзяне Расеі. Разам з тым некалькі разоў у новых інвэстараў набытую маёмасьць забіралі і зноў выстаўлялі на продаж.
Форум