Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 30 верасьня: бізнэсоўца з Калодзішчаў асудзілі на «хімію» за палітыку

Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота
Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.

Менскі гарадзкі суд прызнаў вінаватым у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 артыкулу 361‑4 Крымінальнага кодэксу Беларусі) Дзяніса Гуляшова, які кіраваў групай кампаніяў продажу абсталяваньня для жывёлагадоўчых фэрмаў.

Згодна з інфармацыяй выданьня «Наша ніва», суд над бізнэсоўцам адбыўся нядаўна, яму прысудзілі хатнюю хімію.

Дзяніс Гуляшоў нарадзіўся ў 1987 годзе, жыў у Калодзішчах пад Менскам.

25 верасьня Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўключыла Дзяніса Гуляшова ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці». У адпаведным пераліку на сайце ўстановы 6930 прозьвішчаў.

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 30 верасьня 2026 году прызнаў палітвязьнямі 879 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 934.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG