Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся бамбавік-ракетаносец Ту-95

На месцы крушэньня Ту-95, 29 верасьня 2026
На месцы крушэньня Ту-95, 29 верасьня 2026

Загінулі шэсьць чальцоў экіпажу, адзін атрымаў траўмы. Самалёт ляцеў бяз боекамплекту і разьбіўся ў бязьлюднай мясцовасьці, паведаміла Міністэрства абароны Расеі.

У Амурскай вобласьці разьбіўся расейскі вайсковы самалёт. Як піша Baza, самалёт належаў авіягрупе «Ўкраінка». Гаворка ідзе пра буйную базу стратэгічнай авіяцыі ў Амурскай вобласьці.

Самалёт Ту-95 пацярпеў катастрофу падчас вучэбна-трэніровачнага палёту. Загінулі шэсьць чальцоў экіпажу, адзін атрымаў траўмы. Самалёт ляцеў бяз боекамплекту і разьбіўся ў бязьлюднай мясцовасьці, паведаміла Міністэрства абароны Расеі.

Аднак на кадрах, распаўсюджаных тэлеграм-каналамі, бачна, што авіякатастрофа адбылася непадалёк ад паселішча. Успышка выбуху асьвятліна прыватны падворак. А каля ахопленага агнём самалёта сабралася шмат людзей.

Ту-95 — стратэгічны турбавінтавы бамбавік. Самалёты гэтага тыпу стаяць на ўзбраеньні ўжо шмат дзесяцігодзьдзяў. У Паветрана-касьмічных сілах Расеі застаецца некалькі дзясяткаў такіх самалётаў. Некалькі зь іх былі зьнішчаныя ў выніку ўкраінскіх удараў падчас вайны. Расея актыўна выкарыстоўвае Ту-95 для ракетных удараў па тэрыторыі Ўкраіны. Самалёты ўзьлятаюць з аэрадромаў у тыле і запускаюць ракеты, не ўваходзячы ў паветраную прастору, якую кантралюе ўкраінская СПА.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG