Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 29 верасьня: вэтэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»

Суд Пінскага раёну і горада Пінска. Архіўнае фота
Суд Пінскага раёну і горада Пінска. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.

Суд Пінскага раёну і горада Пінска асудзіў жыхара вёскі Манькавічы Берасьцейскай вобласьці Валянціна Марчука паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

Згодна з інфармацыяй выданьня «Наша ніва», Валянцін Марчук працаваў у Столінскай участковай вэтэрынарнай лячэбніцы. Праваабаронцам дакладна невядомы вырак. Мяркуюць, што яго асудзілі на «хатнюю хімію».

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што імя 41-гадовага Валянціна Марчука 25 верасьня ўключылі ў дзяржаўны пералік «грамадзян Беларусі, замежнікаў і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 29 верасьня 2026 году прызнаў палітвязьнямі 879 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 936.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG