Ініцыятыва, вылучаная Швайцарскай народнай партыяй (UDC), прадугледжвала замацаваньне ў Канстытуцыі прынцыпу сталага ўзброенага нэўтралітэту. У выпадку яе прыняцьця краіна ня здолела б далучацца да санкцыяў, ня ўхваленых Радай Бясьпекі ААН, а таксама ўступаць у вайсковыя і абарончыя альянсы, у тым ліку NATO.
Калі б ініцыятыву прынялі, давялося б скасаваць санкцыі супраць Расеі і Беларусі, бо Швайцарыя больш не змагла б самастойна далучацца да санкцыяў ЭЗ супраць дзяржаваў, якія ўдзельнічаюць у вайне. 18 верасьня Швайцарыя ўвяла новы пакет санкцыяў супраць Беларусі, далучыўшыся да захадаў ЭЗ. Абмежаваньні закранаюць гандаль, фінансавы сэктар і шэраг паслуг. Бэрн тлумачыць іх «пастаяннай падтрымкай», якую Беларусь аказвае Расеі ў вайне супраць Украіны.
Швайцарыя захавала нэўтралітэт: санкцыі супраць Беларусі і Расеі, супрацоўніцтва з NATO застаюцца магчымымі
27 верасьня ў Швайцарыі прайшоў рэфэрэндум пра тое, наколькі жорстка краіна павінна прытрымлівацца свайго нэўтралітэту. У выніку краіна захавала дзейныя правілы нэўтралітэту — амаль 70% удзельнікаў рэфэрэндуму выступілі супраць іх узмацненьня.
Форум