Яшчэ ў 2004 годзе Беларусь афіцыйна ўнесла намінацыю «Культавае драўлянае дойлідзтва Палесься XVII–XVIII стст.» у Папярэдні сьпіс Сусьветнай спадчыны.
А паводле беларускага Кодэксу аб культуры, такія гісторыка-культурныя каштоўнасьці маюць найвышэйшую катэгорыю — «0». Аднак за больш як 20 гадоў ніводзін з палескіх храмаў так і не атрымаў гэтага статусу.
Тым часам унікальныя помнікі (як у Зьдзітаве ці Олтушы) масава ашалёўваюцца сайдынгам, увенчваюцца залатымі расейскімі «цыбулінамі», а часам і цалкам згараюць праз парушэньні пры рамонце, як гэта нядаўна адбылося з царквой у Сьцяпанках, піша тэлеграм-канал «Спадчына», які атрымаў адказ зь Міністэрства культуры.
У ім чыноўнікі заявілі, што ўключэньне ў Папярэдні сьпіс UNESCO і згаданая норма Кодэксу аб культуры не накладае на дзяржаву ніякіх юрыдычных абавязкаў.
Форум