Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выйдуць на волю 15 асуджаных — выйшаў указ пра памілаваньне

Лісты палітьняволеным, ілюстрацыйнае фота
Лісты палітьняволеным, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 24 верасьня ўказ аб памілаваньні 15 асуджаных.

Сярод іх 13 чалавек, якія «ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці». Большасьць памілаваных — жанчыны, іх 10 чалавек. Пра гэта паведаміла БелТА з спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Прапагандысты гавораць, што ўсе, хто выйдзе на волю, падалі хадайніцтвы аб памілаваньні, прызналі віну, раскаяліся ў сваіх учынках, а таксама «абяцалі весьці законапаслухмяны лад жыцьця».

Імёны палітзьняволеных пакуль не названыя. Таксама невядома, ці стала іх вызваленьне вынікам нядаўніх перамоў з пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам.

Акрамя таго, пакуль няясна, ці застануцца вызваленыя з турмаў 15 чалавек у Беларусі, або іх прымусова вывезуць за мяжу, як ужо рабілі зь дзясяткамі іншых паітзьняволеных.

На цяперашні момант у Беларусі палітвязьнямі прызналі 883 чалавекі. Сярод іх ёсьць інваліды, шматдзетныя маці, людзі састарэлага веку.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG