Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школе ў Наваградку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча

Язэп Даздовіч. Помнік у Менску
Язэп Даздовіч. Помнік у Менску

Сярэдняй школе № 7 у Наваградку прысвоілі імя беларускага мастака, этнографа і пісьменьніка Язэпа Драздовіча. Урачыстая цырымонія адбылася 17 верасьня, піша мясцовая газэта «Новае жыцьцё».

Як расказала дырэктарка школы Алена Казак, каб атрымаць згоду на прысваеньне імя, давялося шукаць сваякоў мастака. Драздовіч ня меў дзяцей, таму знайсьці ягоных родных было няпроста. Урэшце супрацоўнікі музэю імя Драздовіча ў Шаркаўшчынскім раёне дапамаглі адшукаць далёкага сваяка, які даў згоду.

Паводле Казак, жыцьцё і творчасьць Драздовіча шчыльна зьвязаныя з Наваградкам. У 1927–1929 гадах ён выкладаў маляваньне ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Мастак таксама стварыў цыкль працаў, прысьвечаных Наваградчыне.

Язэп Драздовіч нарадзіўся ў Глыбоцкім раёне, вучыўся ў Віленскай мастацкай школе. Ён шмат падарожнічаў па Беларусі, замалёўваў архітэктуру, побыт і краявіды. Асобнае месца ў ягонай творчасьці займаюць фантастычныя карціны пра космас і плянэты.

Драздовіча называюць адной з самых самабытных постацяў беларускага мастацтва XX стагодзьдзя, а таксама «беларускім Леанарда да Вінчы». Шырокае прызнаньне ягоная творчасьць атрымала ўжо пасьля сьмерці мастака.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG