У суботу, 19 верасьня, каля галоўнага аэрапорта Эр-Рыяду відавочцы бачылі вялікі слуп дыму. Гэта адбылося пасьля таго, як побач пачуліся выбухі. Улады Саудаўскай Арабіі ўначы разаслалі паведамленьні з папярэджаньнем пра патэнцыйную небясьпеку вакол сталіцы на тле эскаляцыі нападаў з боку емэнскай групоўкі хусітаў.
На відэа і фотаздымках Reuters відаць велізарны слуп чорнага дыму, які падымаўся ў паветра; на пярэднім пляне знаходзіліся шаша, што вядзе да лётнішча, будынак галоўнага тэрміналу і іншыя аб’екты.
Прэс-служба ўраду Саудаўскай Арабіі ня дала апэратыўнага камэнтару на запыты журналістаў. Журналіст Reuters, які знаходзіўся ў раёне Алая ў Эр-Рыядзе, чуў выбухі яшчэ да таго, як паступіла паведамленьне ўраду пра спыненьне трывогі.
Гэтая трывога стала першай у краіне з моманту новага этапу канфлікту з хусітамі, які пачаўся ў ліпені.
Хусіты цяпер кантралююць найбольш густанаселеныя раёны Емэну і значную частку поўначы краіны, у ліпені абвясьціл марскую блякаду саудаўскаму флёту і ўдарылі па іхных суднах у Чырвоным моры. Напады стварылі новыя пагрозы для паставак нафты, паставіўшы пад рызыку асноўны альтэрнатыўны маршрут экспарту з краін Пэрсыдзкай затокі праз Чырвонае мора ў той час, як рух праз Армускую пратоку застаецца заблякаваным.
18 верасьня афіцыйны прадстаўнік вайсковага крыла хусітаў Ях’я Сары заявіў, што групоўка сарвала нейкія «злачынныя спробы» ў сталіцы Емэна Сане, усклаўшы адказнасьць на Саудаўскую Арабію і паабяцаўшы адказ.
Хусіты ў верасьні захапілі ўсё ўзьбярэжжа Емэну ўздоўж Чырвонага мора. Яны сьцьвярджаюць, што за апошнія дні ВПС Саудаўскай Арабіі нанесьлі па ёй сотні авіяўдараў.
Абвастрэньне ваенных дзеяньняў паміж Саудаўскай Арабіяй і хусітамі прымусіла саудаўскі ўрад зьвярнуцца па дапамогу да Злучаных Штатаў з узбраеньнем. І 17 верасьня Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўхваліў продаж Эр-Рыяду 48 зьнішчальнікаў маркі F-35.
Хто такія хусіты
Ісламская радыкальная групоўка хусітаў «Ансар Ала» кантралюе паўночную частку Емэну, уключаючы частку марскога ўзбярэжжа. Створаны імі ўрад не прызнаны пераважнай большасьцю краін сьвету.
У канцы 2023 году хусіты абвясьцілі, што ўключаюцца ў вайну супраць Ізраіля на баку групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, і пачалі атакаваць зьвязаныя зь Ізраілем, а таксама з ЗША і іхнымі саюзьнікамі караблі ў Чырвоным моры і Адэнскай затоцы. Аднак многія з атакаваных суднаў маюць мала агульнага ці ўвогуле не зьвязаныя з канфліктам у сэктары Газа.
Хусіты і цяпер атакуюць таксама амэрыканскія вайсковыя караблі, нападаюць на гандлёвыя судны. Улетку 2026 году ўзмацніўся канфлікт хусітаў з Саудаўскай Арабіяй. Удар па аэрапорце ўжо ня першы на іхным рахунку.
Праз Чырвонае мора, Баб-эль-Мандэбскі праліў і Адэнскі заліў ля берагоў Емэна ажыцьцяўляецца каля 12% усяго гандлёвага суднаходства ў сьвеце, у тым ліку каля 30% усіх кантэйнэрных перавозак. Пасьля пачатку нападаў хусітаў на гандлёвыя судны многія суднаходныя кампаніі былі вымушаныя выбіраць іншыя маршруты, што значна зацягвае і робіць даражэйшымі перавозкі. Далейшы пасьпяховы наступ ісламістаў яшчэ больш звужае магчымасьці гандлёвага суднаходзтва ў рэгіёне.
Форум