«Група пасьпяхова правяла дзьве ваенныя апэрацыі з выкарыстаньнем бесьпілётнікаў: першая была накіравана супраць важнага абʼекта саудаўскага праціўніка ў аэрапорце Наджран, а другая — супраць абʼекта Aramco у Наджране», — працытавала Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода заяву вайсковага прадстаўніка хусітаў Яхʼя Сары ў Telegram.
Улады Саудаўскай Арабіі і дзяржаўны нафтавы гігант Aramco не пацьвердзілі гэтую інфармацыю.
Заява прагучала неўзабаве пасьля таго, як Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Ірану заявіў, што Саудаўская Арабія «ня зможа стрымаць» хусітаў, арганізацыю, якую ЗША прызналі тэрарыстычнай.
Емэн апусьціўся да грамадзянскай вайны ў 2014 годзе, калі хусіты захапілі сталіцу Сану, зрынуўшы міжнародна прызнаны ўрад, які падтрымлівала Саудаўская Арабія. Да нядаўняга часу перамірʼе, аб якім дамовіліся ў 2022 годзе, у асноўным выконвалася.
Хваля нападаў пачалася ў ліпені пасьля таго, як хусіты захапілі іранскі самалёт у Сане. Пазьней яны абвясьцілі марскую блякаду Саудаўскай Арабіі і пачалі атакі, накіраваныя на саудаўскія караблі, аэрапорты і нафтавыя абʼекты.
Форум