«Мэта вучэньня — удасканальваць навыкі афіцэраў па кіраваньні падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, а таксама навучыць асабовы склад злагоджаным дзеяньням пры вырашэньні ўскладзеных на іх задач», — адзначаецца ў паведамленьні ведамства.
Асаблівую ўвагу накіруюць на ўзаемадзеяньне тэрытарыяльных войскаў з органамі ўнутраных спраў, падразьдзеламі ўнутраных войскаў, а таксама атрадамі народнага апалчэньня падчас аховы важных аб’ектаў, на забесьпячэньне і барацьбе з дывэрсійнымі групамі праціўніка.
Чаму гэта важна
Улады Беларусі падтрымалі агрэсію Расеі 24 лютага 2022 году, дазволіўшы скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны.
Паводле крытэраў Жэнэўскай канвэнцыі, Беларусь ня ёсьць удзельніцай расейскай агрэсіі супраць Украіны, бо беларускіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Ўкраіны няма. Аднак пры наяўнасьці іншых доказаў (дапамога вайсковай прамысловасьці, лячэньне параненых расейскіх вайскоўцаў) міжнародны суд можа прызнаць Беларусь суагрэсаркай.
У першыя дні поўнамаштабнай вайны ўрад Украіны пастанавіў закрыць усе памежныя пункты зь Беларусьсю. Пасьля адыходу расейскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў між краінамі працуе толькі адзін пункт пропуску — у Валынскай вобласьці. Празь яго ва Ўкраіну вяртаюцца ўкраінцы, якіх незаконна вывезьлі ў Расею.
Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну супраць Беларусі заходнія краіны, Эўразьвяз і Ўкраіна працягваюць уводзіць санкцыі.
Раней расьсьледнікі заяўлялі, што больш за 100 беларускіх прадпрыемстваў выконваюць вайсковыя замовы Расеі.
Апроч таго, з 2022 году на тэрыторыі амаль без перапынку праводзяць вайссковыя вучэньні.
Форум