Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі хакейнага судзьдзю паводле падазрэньня ў забойстве цяжарнай жанчыны

Забойца закапаў цела жанчыны ў лесе. Ілюстрацыйнае фота
Забойца закапаў цела жанчыны ў лесе. Ілюстрацыйнае фота

У Менску затрымалі 38-гадовага хакейнага судзьдзю Аляксея Гаўрылёнка паводле падазрэньня ў забойстве 43-гадовай зьніклай цяжарнай мінчанкі Тацяны Марцішчанка.

Як паведаміла выданьне Tribuna.com, на сайце Фэдэрацыі хакею Беларусі ўжо выдалілі профіль Аляксея Гаўрылёнка. Ён зьяўляецца сынам былога гульца зборнай Беларусі Аляксандра Гаўрылёнка.

«Фігурант прызнаўся, што меў з загінулай блізкія дачыненьні і ведаў, што яна чакае ад яго дзіця. Пры гэтым мужчына афіцыйна знаходзіўся ў іншых стасунках, і з гэтай прычыны паміж ім і ахвярай рэгулярна ўзьнікалі канфлікты. Падчас чарговай сваркі злачынца некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, паклаў цела ў дарожную сумку, вывез за горад і закапаў. Па дарозе пазбавіўся доказаў — акрываўленай вопраткі і яе смартфону. [...] Эмоцый у яго ніякіх не было. Ён максымальна спрабаваў сьцерці сьляды ў кватэры на месцы здарэньня», — паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі 11 верасьня.

Паводле сьледзтва, падазраваны вывез цела загінулай у лес у Мінскім раёне, папярэдне купіў у краме рыдлёўку, каб яе закапаць.

Што папярэднічала

Пра забойства жанчыны стала вядома 11 верасьня. Яе шукалі з 8 верасьня.

Пра зьнікненьне жанчыны ў міліцыю паведаміла яе дачка. Цягам 24 гадзін падазраванага высьветлілі і затрымалі.

Што вядома пра затрыманага

Аляксей Гаўрылёнак выступаў у юнацкіх зборных Беларусі, а таксама згуляў на моладзевым чэмпіянаце сьвету да 20 гадоў (сэзон-2006/2007). У 2008-2015 гадах выступаў за «Брэст», дзе завяршыў кар’еру гульца.

Яго бацька, галкіпэр Аляксандр Гаўрылёнак, за зборную Беларусі выступаў з 1992-га па 1999 год. Правёў 17 матчаў, прапусьціў 39 шайбаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG