Як паведамляе агенцтва Reuters, цэны на нафту маркі Brent паказваюць найбольшы тыднёвы рост зь ліпеня (на 10%) пасьля таго, як зьвязаныя з Іранам хусіты ўстанавілі кантроль над еменскім партовым горадам Моха і прасунуліся ўздоўж узьбярэжжа Чырвонага мора да стратэгічна важных астравоў.
10 верасьня цана нафты маркі Brent дасягала 110 даляраў, але пазьней упала.
Па стане на сярэдзіну 11 верасьня Brent каштуе 104 даляра за барэль, нафта маркі WTI —100,2 даляра за барэль.
У траўні 2026 году цана нафты маркі Brent перавышала 110 даляраў.
Як паведамляе AFP, на фоне росту цэн на нафту адбылося падзеньне на фондавых рынках, чакаецца больш высокая, чым плянавалася, інфляцыя.
Чым гэта выклікана
Нафта даражэе падчас новага росту напружанасьці на Блізкім Усходзе. Хусіты захапілі некалькі стратэгічных аб’ектаў Емэну ў Чырвоным моры і працягваюць наступ. Гэта ўзмацніла асьцярогі наконт перабояў з пастаўкамі і справакавала новы рост цэн.
Прамінула таксама кароткачасовае зацішша ў супрацьстаяньні ЗША і Ірану. Амэрыканскія сілы днямі нанесьлі новую чараду ўдараў па іранскіх аб’ектах, Іран адказаў сваімі ўдаламі.
Чаму гэта важна?
Калі нафта даражэе, у сьвеце адразу растуць цэны на паліва, ацяпленьне і транспарт, што цягне за сабой падаражэнні і ў іншых сэктарах эканомікі.
Раскручваецца інфляцыя, людзі робяцца бяднейшымі.
Аднак гэта падвышае даходы краін, якія здабываюць нафту. Прыкладам, Расея мае больш магчымасьцяў папаўняць свой дэфіцытны бюджэт весьці вайну супраць Украіны.