Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войска Румыніі два дні запар фіксуе падзеньне дронаў на сваёй тэрыторыі

Кавалак дрону на румынскай тэрыторыі, архіўнае фота
Кавалак дрону на румынскай тэрыторыі, архіўнае фота

Расейска-ўкраінская вайна працягвае ствараць напружаньне каля межаў Эўразьвязу, у тым ліку цярпіць бясьпека Румыніі.

Фрагмэнт бесьпілётніка, загружаны выбухоўкай, які плаваў у Чорным моры прыкладна за 5 марскіх міляў на ўсход ад уваходу ў Сулінскае рукаво Дунаю, быў нэўтралізаваны ў пятніцу ўвечары камандай румынскіх ВМС. Пра гэта паведаміла Radio Romania International.

Падобная апэрацыя адбылася і 3 верасьня ўдзнь, калі іншая брыгада вайскоўцаў нэўтралізавала аскепак бесьпілётніка з выбуховай нагрузкай, які плаваў каля цэнтральнай плятформы.

Інфармацыю пра абодва выпадкі перадалі камэрцыйным суднам праз Рэгіянальны каардынацыйны цэнтар марской бясьпекі.

У пятніцу, 4 верасьня крыло вайсковага бесьпілётніка знайшлі выкінутым на бераг пляжу ў партовым горадзе Канстанца. Румынскія ўлады агледзелі аб’ект і вызначылі, што ён не ўтрымлівае выбуховай нагрузкі.

Румынскія вайскоўцы пра паходжаньне дронаў

Такія бесьпілётныя апараты выкарыстоўваюцца ў вайне ў суседняй Украіне і часта залятаюць на тэрыторыю Румыніі.

Нядаўна румынскія ВПС зьбілі яшчэ тры такія бесьпілётнікі, якія парушылі нацыянальную паветраную прастору.

NATO пакуль ніяк не пракамэнтавала чарговае парушэньне яе паветраных межаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG