Дата дня
6 верасьня 2021 году вынесьлі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 гадоў — Знаку. Судзьдзя — Сяргей Епіхаў.
Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- змова з мэтай захопу ўлады;
- заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
- стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне ім.
Зь лютага 2023 году абаіх трымалі ў рэжыме інкамунікада, за выключэньнем сустрэчы Калесьнікавай з бацькам 12 лістапада 2024 году. 13 сьнежня 2025 году Калесьнікаву і Знака вызвалілі разам зь іншымі палітвязьнямі і прымусова вывезьлі зь Беларусі.
Таксама ў гэты дзень
1790 ― Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць земляў Рэчы Паспалітай.
1933 ― абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласаве. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «капцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслава Тарашкевіча з польскай вязьніцы перадаюць у СССР.
1952 ― у Жэнэве падпісалі Ўсясьветнаю канвэнцыю аб аўтарскім праве.
1991 — на паседжаньні Дзяржаўнага савету СССР пад старшынствам Міхаіла Гарбачова прызналі незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі.
1991 — Чачэнія абвясьціла незалежнасьць.
1997 — у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм «Маладога Фронту».
2020 — у Беларусі прайшоў «Марш адзінства». Больш за 170 тысяч зарэгістраваліся на плятформе «Голас» як удзельнікі. Міліцыя схапіла больш за 600 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся
1792 ― Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар.
1903 ― Мікола Дварэцкі, беларускі дзеяч хрысьціянскай дэмакратыі, паэт.
1907 — Леанід Рахленка, беларускі актор і рэжысэр, народны артыст Беларусі.
1965 — Валянцін Мазец, гісторык.
У памяці
1656 ― Піліп Казімір Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэмуарыст.
1907 ― Сюлі-Прудом, францускі паэт, першы нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры.
1921 ― Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.
1954 ― Уладзімер Марзон, беларускі хірург.
1998 ― Акіра Курасава, японскі рэжысэр.
2007 ― Лючана Павароці, італьянскі сьпявак-тэнар.
2021 — Уладзімер Ляхоўскі, гісторык.
https://smarturl.click/MAzp