Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ПЭН апублікаваў кароткі сьпіс прэміі Алеся Адамовіча

Прэмія імя Алеся Адамовіча
Прэмія імя Алеся Адамовіча

Ужо трыццаць гадоў прэміяй Алеся Адамовіча адзначаюцца творы, што робяцца важным голасам часу.

Беларускі ПЭН абвесьціў кароткі сьпіс прэміі. Фіналістамі сталі Сяргей Сашук са зборнікам «Голас пакаленьня свабоды», Вольга Касцюк з кнігай апавяданьняў «Дубовые яблочкі», укладальніца і рэдактарка зборніка «Іду да вас, людзі» Алена Казлова, Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі з рэпартажам «Памяць у Сьвіслачы», Арцём Шуканаў з раманам «Пэнтаквантар» і Марыя Пархімчык з раманам «Эўфарыя».

Алесь Адамовіч — літаратар, сцэнарыст, літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭНу.

З 1995 году прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаецца за творы, прысьвечаныя актуальным праблемам сучаснасьці.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG