Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 35 гадоў таму з ініцыятывы Бяляцкага над Менскам залунаў бел-чырвона-белы сьцяг

Дэпутаты 5 верасьня ўздымаюць сьцяг над Менгарсаветам. Фрагмэнт газэты «Вечерний Минск» ад 6 верасьня 1991 году
Дэпутаты 5 верасьня ўздымаюць сьцяг над Менгарсаветам. Фрагмэнт газэты «Вечерний Минск» ад 6 верасьня 1991 году

Падзеі 5 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

5 верасьня 1991 году з ініцыятывы Алеся Бяляцкага над Менскім гарсаветам залунаў бел-чырвона-белы сьцяг — за два тыдні да таго, як стаў дзяржаўным.

«Бел-чырвона-белы сьцяг актыўна выкарыстоўваўся супрацоўнікамі музэю Багдановіча пры правядзеньні ўсіх нашых імпрэзаў: і на сьвяце Багдановіча ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладэчанскага раёну, і пры ўскладаньні кветак і правядзеньні імпрэзаў каля помніка Багдановічу. Сьцяг, прыгожа разгорнуты, стаяў адразу пры ўваходзе ў музэй, у фае.

У той дзень, прадчуваючы, што ён можа быць прыняты і заменіць стары сьцяг савецкай Беларусі, я яго захапіў на сэсію і прынёс разам з дрэўкам. Пакінуў унізе, на ўваходзе ў гарсавет, каля міліцэйскага посту.

Пасьля прыняцьця рашэньня я вобмігам зьбег уніз, да міліцыянтаў, узяў сьцяг і ўнёс пад аплядысмэнты яго ў залю гарсавету. Мы паставілі яго на чале залі, за сьпінаю ў сьпікера. А неўзабаве дэпутаты (сярод іх быў Міраслаў Кобаса) усьцягнулі яго на дах будынка гарсавету», — расказваў Алесь Бяляцкі ў лісьце да журналіста Свабоды Валера Каліноўскага.

«Цікава, што за некалькі дзён да прынятага рашэньня аб узьняцьці нацыянальнага сьцяга над будынкам Гарсавета, наш сьцяг ужо залунаў над ім. Знайшліся сьмелыя людзі, якія яго там умацавалі. Правісеў наш сьцяг каля гадзіны, пакуль заўважылі», — пісала ў кнізе «Беларусь у сэрцы» Галіна Пазьняк.

Відаць, гэтую падзею і пасьпеў зьняць фоталетапісец Уладзімер Кармілкін.

Савецкі і нацыянальны сьцягі над Менскім гарадзкім саветам у жніўні 1991 году. Фота Ўладзімера Кармілкіна. З збору Грамадзкага вэб-архіву «Вытокі»
Савецкі і нацыянальны сьцягі над Менскім гарадзкім саветам у жніўні 1991 году. Фота Ўладзімера Кармілкіна. З збору Грамадзкага вэб-архіву «Вытокі»

Гэты дзень у гісторыі

1905 — падпісаньнем Портсмуцкай дамовы скончылася расейска-японская вайна.

1914 — пачалася бітва на Марне паміж Францыяй і Нямеччынай у часе Першай сусьветнай вайны, якая саравала задуму немцаў пра хуткі наступ на Парыж.

1918 — у савецкай Расеі абвешчаны «чырвоны тэрор».

1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскай арганізацыі «Чорны верасень» напалі на ізраільскую дэлегацыю. Двух ізраільцянаў забілі адразу, дзевяць узялі ў закладнікі. У ноч на 6 верасьня ўсе закладнікі загінулі падчас налесяўдалай апэрацыі нямецкай паліцыі па іх вызваленьні.

1981 — у Гданьску распачаўся I Нацыянальны кангрэс дэлегатаў «Салідарнасьці».

Лех Валэнса выступае на І Нацыянальным кангрэсе «Салідарнасьці», Гданьск, 5 верасьня 1981
Лех Валэнса выступае на І Нацыянальным кангрэсе «Салідарнасьці», Гданьск, 5 верасьня 1981

2020 — у Менску прайшоў «Жаночы марш».

2022 — Менскі абласны суд вынес прысуды ў справе пра «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады»: Аляксандру Фядуту — 10 гадоў зьняволеньня, Рыгору Кастусёву —10, Юрыю Зянковічу — 11.

У гэты дзень нарадзіліся

1638 Людовік XIV, кароль Францыі, які займаў пасад 72 гады.

1840 Зыгмунт Мінейка, кіраўнік паўстаньня 1863-64 у Ашмянскім павеце, інжынэр, вайсковы дзяяч, ганаровы грамадзянін Грэцыі, аўтар успамінаў.

1879Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр пачатку ХХ стагодзьдзя, выканаўца замаху на менскага губэрнатара Паўла Курлова.

Іван Пуліхаў
Іван Пуліхаў

1893Язэп Фарботка, паэт, літаратуразнавец, перакладнік, фотамастак, удзельнік беларускага руху.

1901 Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, бацька Артура Вольскага і дзед Лявона Вольскага.

Віталь Вольскі
Віталь Вольскі

1901Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1917 Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР у 1982–1997 гадах.

Язэп Сажыч на Дні Волі ў Менску, 1993
Язэп Сажыч на Дні Волі ў Менску, 1993

1946 Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі рок-музыка, лідэр гурту Queen.

Фрэдзі Мэрк’юры
Фрэдзі Мэрк’юры

1964 Сяргей Лазьніца, украінскі кінарэжысэр беларускага паходжаньня.

Сяргей Лазьніца
Сяргей Лазьніца

1965Артур Клінаў, архітэктар, мастак, акцыяніст, дызайнэр, фатограф, літаратар, сцэнарыст, стваральнік і галоўны рэдактар часопіса «pARTisan».

Артур Клінаў, 2019 год
Артур Клінаў, 2019 год

У памяці

1937 Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мэмуарыст.

1992 Міхал Ляпеха, рабочы, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х.

1992Сяргей Хмара, дзяяч беларускага руху і эміграцыі, журналіст, празаік і паэт.

1997 Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру 1979 году.

Маці Тэрэза
Маці Тэрэза

2002Артур Вольскі, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХI ст., сын пісьменьніка і перакладчыка Віталя Вольскага і бацька музыкі і мастака Лявона Вольскага.

Артур Вольскі з сынам Лявонам, 1966
Артур Вольскі з сынам Лявонам, 1966


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG