Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантрабандысты зь Беларусі ўдасканалілі «цыгарэтныя» балёны. У Польшчы паведамілі пра незвычайны налёт

Кантрабандны балён на даху будынка ў Ясьвілах, 27 жніўня 2026
Кантрабандны балён на даху будынка ў Ясьвілах, 27 жніўня 2026

Уначы на 27 жніўня ў Польшчу прыляцелі некалькі кантрабандысцкіх балёнаў з цыгарэтамі.

Як паведаміў PAP прэсавы сакратар Падляскай паліцыі Томаш Крупа, гэта былі канструкцыі зь некалькімі купаламі — адныя з найбуйнейшых, якія заляталі ў Польшчу.

Адзін з балёнаў прызямліўся проста на дах будынка ў Ясьвілах, што за 50 км ад беларускай мяжы. Усяго ж паліцыянты знайшлі чатыры балёны з 30 тысячамі пачкаў цыгарэт, перадалі польскія СМІ

Чаму гэта важна

Аб затрыманьні кантрабандных цыгарэт з Беларусі Польшча, Літва і Латвія паведамляюць рэгулярна.

У Літве кантрабанда цыгарэт паветранымі балёнамі выклікае збоі ў працы Віленскага аэрапорту, ад чаго цярпяць авіякампаніі і пасажыры. Гэта выклікала палітычны крызіс у адносінах Менска і Вільні, паколькі літоўскі ўрад разглядае гэта як гібрыдную атаку і на некаторы час закрываў мяжу зь Беларусью.

Сілавым структурам Польшчы і Літвы ўдалося затрымаць некаторых падазраваных у арганізацыі такой кантрабанды, іх справы ўжо даходзяць да суду.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG