Такую ж суму Нарвэгія выдзяляла Украіне на бягучы, 2026 год. Чакаецца, што 70 мільярдаў кронаў (7,5 мільярда даляраў) будуць выдаткаваныя на вайсковыя патрэбы, а 15 мільярдаў кронаў (1,6 мільярда даляраў) — на гуманітарныя мэты.
Прэм’ер-міністар Нарвэгіі Ёнас Гар Ст’ёрэ ў нядзелю прыехаў у Кіеў разам з лідэрамі краінаў Паўночнай Эўропы і Балтыі. Яны возьмуць удзел у цырымоніях, прысьвечаных Дню дзяржаўнага сьцяга 23 жніўня і Дню незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня, а таксама правядуць двухбаковыя і шматбаковыя перамовы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
«Дапамога Ўкраіне ў абароне і аднаўленьні — гэта ня толькі падтрымка, але і інвэстыцыя ва ўласную бясьпеку Эўропы», — падкрэсьліў ён.
Уладзімір Зяленскі пасьля сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў эўрапейскіх краінаў напісаў у сваім афіцыйным тэлеграм-канале, што галоўнымі праблемамі ў працяглай вайне лічыць расейскую балістыку і фінансавае забесьпячэньне абароны.
Ён заявіў, што чакае падтрымкі ад краінаў Эўразьвязу ў памеры 30 мільярдаў эўра. Дэфіцыт бюджэту Міністэрства абароны Ўкраіны Зяленскі ацаніў у 27 мільярдаў даляраў.
Форум