Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія вайскоўцы разгарнулі пад Вільняй сыстэму СПА NASAMS

NASAMS. Ілюстрацыйнае фота
NASAMS. Ілюстрацыйнае фота

У ваколіцах сталіцы Літвы вайскоўцы разгарнулі сыстэму супрацьпаветранай абароны сярэдняй далёкасьці NASAMS, паведамляе мясцовае выданьне LRT.

Як піша LRT, вайскоўцы пайшлі на гэтыя захады ў адказ на неаднаразовыя ўварваньні беспілётнікаў у паветраную прастору ўсходніх краінаў NATO.

«Што да якасных зьменаў, то, як і плянавалася і абяцалася, мы ўжо замянілі нашу сыстэму блізкага радыюсу дзеяньня RBS-70 на NASAMS, і сёньня ваколіцы Вільні абароненыя значна больш эфэктыўна, з большай магутнасьцю і на большай адлегласьці», — цытуе выданьне камандуючага сухапутнымі войскамі Раймундаса Вайкшнораса.

NASAMS заменіць сыстэму блізкага радыюсу дзеяньня RBS-70, якая выкарыстоўвалася дагэтуль. Цяпер Літва мае дзьве батарэі СПА; трэцяя, як чакаецца, паступіць у 2028 годзе.

19 траўня ўкраінскі беспілётнік упершыню быў зьбіты над тэрыторыяй Эстоніі. Пазьней дроны неаднаразова заляталі на тэрыторыю Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Кіеў ужо афіцыйна папрасіў прабачэньня ў краінаў Балтыі за беспілётнікі, якія заляцелі на іх тэрыторыю. Украінскі бок тлумачыў, што беспілётнікі залятаюць у паветраную прастору краінаў Балтыі празь дзеяньні расейскіх сыстэмаў радыёэлектроннай барацьбы.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG