Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН

Офіс БелаПАНу, 2018 год
Офіс БелаПАНу, 2018 год

Падзеі 18 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

18 жніўня 2021 году прайшлі ператрусы ў офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і дома ў яго супрацоўнікаў. Затрыманыя дырэктарка і галоўная рэдактарка агенцтва Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзьмітры Наважылаў і бухгальтарка Кацярына Боева. На той момант за кратамі ўжо знаходзіўся былы намесьнік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў, затрыманы ў студзені.

Боеву вызвалілі празь дзесяць дзён. Аляксандрава асудзілі на 14 гадоў калёніі, Наважылава — на 6, Леўшыну — на 4.

Леўшына выйшла на волю ў сьнежні 2024 году, Аляксандраў і Наважылаў застаюцца за кратамі.

Частка былой каманды БелаПАН працягнула працу за мяжой, стварыўшы інфармацыйнае агенцтва «Позірк». Усяго, паводле БАЖ, за кратамі застаецца 21 журналіст.

Гэты дзень у гісторыі

1201 — заснаваны горад Рыга.

1868 ― падчас сонечнага зацьменьня ў індыйскім Гунтуры францускі астраном П’ер Жансэн выявіў у спэктры Сонца незвычайную жоўтую лінію, якая не адпавядала ніводнаму вядомаму элемэнту. Незалежныя назіраньні брытанскага астранома Нормана Лок’ера дапамаглі прыйсьці да высновы пра існаваньне новага хімічнага элемэнту — гелію, упершыню адкрытага на Сонцы і толькі пазьней знойдзенага на Зямлі.

1922 — абвешчана Беларуская аўтаномная царква.

1968 ― кіраўніцтва СССР, Польшчы, ГДР, Вугоршчыны і Баўгарыі ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну.

1976 ― нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна падпаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Ён памёр ад апёкаў 22 жніўня.

1991 ― хатні арышт прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ў Крыме.

2009 — Грузія завяршыла працэс выхаду з Садружнасьці незалежных дзяржаваў.

2020 — у Менску адбылася першая прэс-канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады для транзыту ўлады.

У гэты дзень нарадзіліся

1611 Людвіка Марыя Ганзага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, жонка апошніх каралёў дынастыі Ваза ― Уладзіслава і Яна Казімера.

1830Францішак Язэп I, імпэратар Аўстрыі і кароль Вугоршчыны.

Франц Іосіф І
Франц Іосіф І

1891Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопісу «Авадзень».

1891 Макар Краўцоў (сапраўднае імя — Макар Косьцевіч), пісьменьнік і перакладнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Краўцоў Макар — аўтар «Ваяцкага маршу», словаў гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (музыка Ўладзімера Тэраўскага).

Краўцоў Макар
Краўцоў Макар

1922 Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік.

1924Міхаіл Ясень, беларускі паэт-песеньнік.

1933 Раман Паланскі, кінарэжысэр.

Раман Паланскі
Раман Паланскі

1941Сямён Букчын, літаратуразнаўца, крытык, пісьменьнік.

1946Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.

1947 Мікола Трухан, тэатральны рэжысэр.

1954 Януш Вішнеўскі, польскі пісьменьнік.

1954Алесь Ксёндзаў, мастак.

1962Фёдар Крыванос, праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства.

1966Алена Брава, журналістка, пісьменьніца.

1978Сяргей Ціханоўскі, прадпрымальнік, блогер, палітычны дзяяч, палітвязень у 2020—2025 гадах.

У памяці

1227Чынгісхан, заснавальнік і вялікі хан Мангольскай імпэрыі.

Помнік Чынгісхану ў Манголіі
Помнік Чынгісхану ў Манголіі

1850Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.

1940Вальтэр Крайсьлер, заснавальнік аўтамабільнай карпарацыі.

1942 — загінуў у ГУЛАГу Лявон Більдзюкевіч, дзяяч беларускага руху, пісьменьнік-нашанівец.

1944Эрнст Тэльман, старшыня Нямецкай партыі камуністаў (забіты ў канцлягеры Бухэнвальд).

1988 Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык.

2011Мікола Сташкевіч, гісторык.

2020 — у лесе каля Мастоў знойдзены мёртвым Канстанцін Шышмакоў, дырэктар вайскова-гістарычнага музэю ў Ваўкавыску. Быў сябрам выбарчай камісіі, адмовіўся падпісваць пратакол. У нядзелю 15 жніўня выйшаў на працу, увечары пазваніў жонцы, што працаваць у музэі больш ня будзе, сказаў, што едзе дахаты. Дадому ён не вярнуўся.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG